І Звычайны Капітул Беларускай Кустодыі Ордэна Капуцынаў /23 — 26 лютага 2015

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

01ВАЖНАЕ!

І Звычайны Капітул Беларускай Кустодыі Ордэна Капуцынаў

 

23 лютага 2015 г. у капуцынскім кляштары ў Докшыцах распачаўся І Звычайны Капітул Беларускай Кустодыі Капуцынаў, які адбываецца раз на тры гады і мае мэтаю выбар новага кіраўніцтва Ордэна у Беларусі, а таксама абмяркаванне ўсіх найважнейшых праблемаў у братэрскім дыялогу.

 

Варта адзначыць, што назва «І Капітул Кустодыі» не азначае, што гэта быў першы капітул беларускіх капуцынаў. У папярэднія гады адбыліся шэсць Капітулаў Беларускай Віцэправінцыі. У канцы 2013 года ў месца назвы «Віцэправінцыя» пачалася ўжывацца назва «Кустодыя», таму І Капітул Кустодыі на самой справе з’яўляецца сёмым капітулам беларускіх капуцынаў.

 

Капітул распачаўся супольнай цэлебрацыяй Эўхарыстыі ў 11.00. Падчас пропаведзі Правінцыйны Міністр заахвоціў братоў, каб гэтую ўрачастую падзею, якім з’яўляецца Капітул, перажывалі ў святле веры.

 

Пасля св. Імшы браты сустрэліся на залі паседжанняў, узгадняючы ўсе неабходнае, што датыцыцца парадку Капітула, а потым выслухалі частку справаздачы Кусташа за мінулае трохгоддзе.

 

Паседжанні першага дня скончыліся супопольнай малітвай Нешпараў, падчас якой таксама прагучала кароткае навучанне для самастойнай медытацыі.

 

На наступны дзень браты выслухалі заканчэнне справаздачы Кусташа, а таксама справаздачу эканома Кустодыі. Пасля гэтага адбылася братэрская дыскусія адносна таго, што патрабавала ўдакладнення.

 

Апоўдні браты сустрэліся на супольнай Эўхарыстыі. Падчас гаміліі прагучала заахвочванне, каб прыкласці намаганне да захавання ў сваім жыцці сапраўднай гармоніі паміж малітваю і дзеяннем.

 

Вечарам гэтага дня браты прыступілі да выбараў новага кіраўніцтва Кустодыі. Такім чынам былі абраныя:

 

 

Aleh ShendaКусташ Беларускай Кустодыі Ордэна Капуцынаў — бр. Алег Шэнда

 

 

 

 

 

IMG_99711-шы Радны — бр. Марэк Марыя Пасют

 

 

 

 

 

IMG_99872-гі Радны — бр. Анатоль Ярошка

 

 

 

 

 

Спецыяльным госцем Капітула быў біскуп Алег Буткевіч, пастыр Віцебскай дыяцэзіі. У трэцім дні Капітула адбылася сустрэча братоў с біскупам Алегам, які ў сваёй прамове расказаў братам аб сённяшніх выкліках для Касцёла і пра тое, дзе, на яго думку, браты капуцыны маглі б быць патрэбныя рэалізуючы ў поўні сваё манаскае пакліканне. Пасля сустрэчы, падчас якой кожны з братоў мог задаць біскупу Алегу цікавячыя яго пытанні, адбылася супольная цэлебрацыя Эўхарыстыі. У гаміліі, абапіраючыся на літургічныя тэксты біблійныя, біскуп Алег заахвоціў братоў не баяцца поўнасцю прысвяціць сябе выконванню Божай волі, не пакідаючы пэўнай «прасторы для сябе», за межы якой не хочам Бога ўпусціць.

 

У гэтым дні браты таксама прысвяцілі шмат часу для абмеркавання розных спраў і праблемаў манаскага жыцця капуцынаў у Беларусі.

 

26 лютага, у чацвёртым дні Капітула, браты мелі яшчэ адно ранішняе паседжанне для абмеркавання спраў Кустодыі, а пасля гэта пастанавілі завяшыць І Звычайны Капітул Беларускай Кустодыі Ордэна Капуцынаў.

 

Бр. Яраслаў Крыловіч

ФОТА — дзень першы

ФОТА — дзень другі                                                                                 Глядзі таксама рэпартаж пра гэту падзею на Catholic.by

ФОТА — дзень трэці

ФОТА — дзень чацвёрты

Ад 27.02.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.