Новыя літургічныя выданні пры падтрымцы Ордэна Капуцынаў

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2015-03-20-k

Выдадзены новыя літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста», якія былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне дадзеных кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

 

Кнігі можна набыць у мінскай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), праз інтэрнэт-краму Catholicshop.by, а таксама ў парафіях, дзе працуюць браты капуцыны.

 

Каардынатарам распаўсюджвання дадзеных кніг у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца а. Андрэй Жылевіч OFMCap.

Заказ на атрыманне кніг можна таксама скласці па тэлефоне:
+375 29 616 93 53; або e-mail: andreios.ofmcap@gmail.com

 

Даведка

«Святы Пасхальны Трыдуум» – гэта літургічная кніга, якая змяшчае прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі Пасхальнага трыдуума, які пачынаецца вечаровай Імшой Вячэры Пана, мае свой цэнтр у Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення. Кніга складзена паводле выдання «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск 2004).

 

«Мука Пана нашага Езуса Хрыста» – гэта частка лекцыянарыя з евангельскімі тэкстамі (даўжэйшымі і карацейшымі), якія чытаюцца па ролях у Пальмовую нядзелю і Вялікую пятніцу. Тэкст пададзены паводле выдання «Святое Евангелле» (Мінск 2012).

Паводле матэрыялаў catholic.by

 

2015-03-20-kremis1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2015-03-20-kremis2

Ад 20.03.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.