4 кастрычніка адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі св. Францішка.
А 13-й гадзіне вернікі сабраліся ў падмурку будучага касцёла ў раёне в. Копішча — Новая Баравая, дзе парафіянамі быў клапатліва падрыхтаваны часовы алтар для адпраўлення святой Імшы.
Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў новы пробашч парафіі св. Францішка бр. Арыюш Малыска OFM Cap. У канцэлебры таксама ўдзельнічалі бр. Алег Шэнда, Кусташ і бр. Андрэй Жылевіч, дырэктар «Карытас». Незвычайныя ўмовы літургічнай цэлебрацыі, а таксама самалёты і парашутысты, якія лёталі над галавамі, не перашкодзілі ўдзельнікам глыбока і ў духу хрысціянскага адзінства перажыць гэтае свята. На заканчэнне св. Імшы адбылося ўшанаванне рэліквій св. Францішка, а пасля гэтага ўсе удзельнікі былі запрошаны на шчодры пачастунак, які быў падрыхтаваны актыўнымі парафіянамі там жа, у іншых аддзяленнях падмуркаў касцёла.
Няхай узнагародзіць Пан Езус і Святы наш Айцец Францішак!
Бр. Яраслаў Крыловіч
фота Вольгі Аўдзеевай