Адміністратыўнай адзінкай капуцынаў у Беларусі стала «Беларуская Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў»

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

У адпаведнасці з дэкрэтам Генеральнага Міністра Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў ад 8 снежня 2013 г. набылі юрыдычную моц новыя Канстытуцыі ордэна, прынятыя на 84-м Генеральным Капітуле і ўзгодненыя з Кангрэгацыяй па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.

Між іншым, новае палажэнне прадугледжвае вяртанне да ранейшай адміністратыўнай структуры ордэна. Перастае існаваць паняцце капуцынскай “віцэправінцыі”, у сувязі з чым дэкрэтам Генеральнага Міністра адміністратыўнай адзінкай капуцынаў у Беларусі становіцца “Беларуская Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў”.

Як паведаміў сакратар кустодыі а. Алег Шэнда OFMCap, кіраваць кустодыяй да чарговага Капітула будзе кусташ а. Андрэй Жылевіч OFMCap – да гэтага віцэ-правінцыял ордэна ў Беларусі.

Паводле catholic.by

Ад 06.02.2014. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.