Апостальскі Нунцый правёў рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

naviny002З 28 красавіка па 3 мая ў Баранавічах праходзілі штогадовыя рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Асаблівай адметнасцю сёлетніх рэкалекцый было тое, што багатую спадчыну заснавальніка ордэна беларускім капуцынам набліжалі ягоныя суайчыннікі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і сакратар Апостальскай Нунцыятуры монс. Філіпа Чампанэлі.

Падчас духоўных практыкаванняў браты разважалі пра дзейнасць Божага Слова ў асобе святога Францішка, а таксама ў ягоных пераемніках і духоўных сынах, у тым ліку ў кантэксце сучаснай Беларусі.

Бр. Алег Шэнда

фотарэпартаж

ФОТА

 Паводле catholic.by

 

Ад 06.05.2014. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.