Біскуп Алег Буткевіч асвяціў касцёл у вёсцы Зашчэсле (Ураджайнае)

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

naviny00317 мая біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў касцёл Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Зашчэсле (Ураджайнае) Глыбоцкага раёна. Святыня збудавана айцамі капуцынамі з Докшыц.

Вёска Зашчэсле была перайменавана ва Ураджайнае ў 1964 годзе.

Падчас Імшы біскуп падзякаваў айцу Марэку Пасюту за прыгожы касцёл. “Бог ёсць прыгожы, і Яго святыня мае быць прыгожай”, — сказаў іерарх.

“У нашых вёсках мы можам убачыць пакінутыя хаты — закалочаныя вокны, правалены дах. Тое самае адбываецца з душой, калі яна без Бога, — адзначыў віцебскі ардынарый, словы якога прыводзіць catholicnews.by, у гаміліі. — Па чым пазнаем, што людская душа – руіна, што замест жыцця ў ёй — смерць? Калі памірае душа, яна распаўсюджвае смерць навокал”.

“Некаторыя людзі кажуць: Бог у мяне ў душы. Жывуць людзі ў такім падмане. Але Бог не ўваходзіць туды, куды Яго не запрашаюць, інакш кажучы, туды, дзе пануе грэх. Пустых месцаў няма ў свеце”, — дадаў біскуп.

Напрыканцы вернікаў павіншавалі айцец Марэк Пасют і айцец Андрэй Жылевіч, віцэ-правінцыял капуцынаў у Беларусі. Таццяна Малатоўнік, прадстаўніца райвыканкама, зачытала прывітальнае слова ад яго старшыні Алега Морхата.

Свята скончылася пачастункам у будынку вясковага клуба.

 Паводле catholic.by

Больш падрабязна (+ фота) на сайце газеты «Каталіцкі веснік».

Ад 19.05.2014. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.