Адышла ў вечнасць маці айцоў Алега Шэнды і Юрыя Шэнды

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

kladbische13 мая ва ўзросце 65 гадоў адышла ў вечнасць Браніслава Шэнда – маці айцоў Алега Шэнды OFMCap і Юрыя Шэнды ОР. Пахаванне адбудзецца 15 мая ў 12.30 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія).

Пахавальную ўрачыстасць узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, будуць прысутнічаць першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі монсеньёр Філіппо Чампанэлі, браты дамініканцы і капуцыны.

Браніслава Шэнда вырасціла двух сыноў, абодва яны пайшлі ў законныя супольнасці.

Паводле catholic.by

Ад 16.05.2014. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.