3-4 лістапада ў капуцынскім кляштары ў Кракаве адбылося пашыранае паседжанне калегіі фарматараў некалькіх акругаў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Кустодыю Беларусі прадстаўляў брат Алег Шэнда, кусташ.
У цёплай братэрскай атмасферы абмяркоўваліся пытанні выхавання будучых пакаленняў капуцынаў, разглядаліся шляхі сціслага супрацоўніцтва ў дадзенай галіне.
Між іншым, ганаровым госцем нарады быў брат Хаймэ Рэй, з генеральнай курыі, які дзяліўся выхаваўчым вопытам ў масштабах усяго ордэна.