ІІ капітул Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў прайшоў у Докшыцах

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2018-02-13-IMG_181612-13 лютага ў докшыцкім кляштары прайшоў ІІ чарговы капітул Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, якія нясуць служэнне ў мясцовым Касцёле.

 

Падчас капітулу абмяркоўваліся справы, звязаныя з жыццём і працай братоў капуцынаў у Беларусі. Адбыліся таксама выбары ў раду Кустодыі. Кусташам на другі тэрмін быў пераабраны бр. Алег Шэнда, Першым раднікам абраны бр. Андрэй Квяцінскі, Другім раднікам стаў бр. Віталій Юркевіч.

 

Браты жадаюць, каб Бог адорваў новаабранае кіраўніцтва капуцынаў у Беларусі патрэбнымі ласкамі і мудрасцю для выканання даручаных заданняў.

 

Паводле матэрыялаў інтэрнет-партала catholic.by

Ад 13.02.2018. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.