У Рыме завяршыўся капітул ордэна меншых братоў капуцынаў

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

14-minУрачыстай цэлебрацыяй Эўхарыстыі 15-га верасня 2018 года завяршыўся чарговы 85-ты капітул ордэна меншых братоў капуцынаў. Міжнародная калегія святога Лаўрэнція  – навукова-культурны цэнтр ордэна –цягам апошніх трох тыдняў была месцам, у якім датыкальна адчувалася паўсюднасць хрысціянства. Гэта падзея сабрала больш за дзве сотні братоў з усіх кантынентаў із-па-над сотні краін свету. Дзясяткі моваў,адрознасць традыцый і літургічных абрадаў не былі перашкодай у супольнай малітве і штодзённымпобытавым жыцці; з іншага боку, дыскусіі і палемікі ў працоўных групах і падчас пленарных паседжанняў раскрывалі разнастайнасць і адметнасць культур, ментальнасцяў, гісторый.

 

Акрамя разважанняў пра сучаснасць і праграмную будучыню капуцынаў уцяперашнімсвеце, заданнем братоў-капітульных было абранне новага кіраўніцтва ордэна. Генеральным міністрам супольнасці капуцынаў стаў брат Робер Генуін з правінцыі Венецыі (Італія), які, дарэчы, выдатнавалодаесітуацыяйадноснажыцця беларускіх капуцынаўі цёплада іх ставіцца, балазе членамі гэтай жа правінцыі з’яўляюцца беларусы брат Антон Страх і брат Антон Варанюк, ураджэнцы Маладзечна. Сярод дзесяці раднікаў генеральнага кіраўніцтва ордэна рэгіён цэнтральна-усходняй Еўропы прадстаўляе брат Пётр Стасінскі з правінцыі Варшавы (Польшча), карані якога таксама звязаныя з Маладзечыншчынай, дзе нарадзілася ягоная маці.

 

Кранальным момантам праграмы капітула была пілігрымка ў Асізі, горад святога Францішка, заснавальніка ордэна. У гэтым асаблівым месцы адбылася супольная святая Імша, пасля якой поўны склад капітула працэсійным ходам перамясціўся да труны-рэліквіяра асізскага святога, дзе брат Роберт са сваім намеснікам братамХосэАнгеламТоррэсРіверам (кустодыя Пуэрта-Рыка), распачынаючы службуна карысць усягоордэна, прынялі прысягу вернасці касцёлу.

 

Лучнасць ордэна капуцынаў з каталіцкім касцёлам у розныя дні працы капітула падкрэслівалася прысутнасцю ганаровых гасцей сходу: кардынала Шона Патрыка О’МэліOFMCap (арцыбіскупа Бостана, ЗША), кардынала Жуана Браса дэ Авіса (старшыні Ватыканскай кангрэгацыі па справах Інстытутаў прысвечанага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця), арцыбіскупа Жазэ Радрыгеса КабаллёOFM (сакратара гэтай жа кангрэгацыі). Вяршыняй святкавання капітула стала аўдыенцыя ў апостальскім палацы, якую папа Францішак ўдзяліў братам капуцынам. Нягледзячы на пашану да традыцый і строгасць папскага пратакола святы Айцец па-бацькоўску цёплымі словамі прывітаў прысутных братоў, выказаўшы ім шчырую ўдзячнасць і сардэчную надзею на ўсцяж актуальную плённасць капуцынскага ладу жыцця.

Ад 17.09.2018. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.