Капуцыны ў Беларусі
  • Спасылкі
  • Вытворчасць
  • Бібліятэка
  • Форум
  • ГАЛЕРЭЯ
  • ГАЛОЎНАЯ
    • Святы Францішак
    • Браты Капуцыны
    • Капуцыны ў Беларусі
    • Быць капуцынам
    • Кантакты
НОВАЕ НА САЙЦЕ

Дадана чарговую канферэнцыю з нагоды 800-годдзя ФОС
24.07.2021

У Caritas Мінск — новы дырэктар
16.04.2021

Новы адміністратар сайта
16.04.2021

УСЕ АБНАЎЛЕННІ

… … …

    • Біяграфія
    • Творы
    • Духоўнасць
    • Францішканцы
    • Ордэн Свецкіх

Святы Францішак

saint-francis-of-assisi-detail

Францішак з Асізі (1181 — 1226), заснавальнік нашага Ордэна — адзін з найвялікшых хрысціянскіх святых. Часта яго называюць «найбольш прывабным святым» і папулярным не толькі сярод католікаў, а нават сярод атэістаў. На працягу васьмі стагоддзяў асоба св.Францішка прыцягвае людзей самых розных светапоглядаў. У ім бачаць заснавальніка суб’ектывізму і індывідуалізму, папярэдніка Рэнесанса, рэфарматара, першага хіпі, змагара за ахову навакольнага асяроддзя, рэвалюцыянера, рамантычнага героя… На самой справе, у жыцці Францішка, па сутнасці, не было нічога, акрамя дакладнага следвання евангельскаму ідэалу і падабенству Хрысту — настолькі дакладна, што яго называюць «Alter Christus» — «Другі Хрыстос». Францішак нарадзіўся ў 1181 (або 1182) г. у горадзе Асізі ў Умбрыі (Цэнтральная Італія), у сям’і купца і гандляра тканінамі Пьетра Бернардоне. Правёўшы юнацтва бесклапотна і весела, ва ўзросце 24 гадоў ён перажыў навяртанне, і з таго часу цалкам прысвяціў сябе Богу. Ён пачаў жыць у скрайняй беднасці, даглядаў пракажоных, уласнымі рукамі адбудоўваў разбураныя касцёлы, прапаведваў. У хуткім часе ў яго з’явіліся паплечнікі, а яшчэ крыху пазней — у 1209 г. — Папа Інакенцій III зацвердзіў Правіла новага братэрства. Так з’явіўся Францішканскі Ордэн. За два гады да смерці Францішак атрымаў ад Пана дзіўны дар — стыгматы. Знясілены пастаянным постам і суровым ладам жыцця, 3 кастрычніка 1226 г. ён перадаў Богу свой дух. Менш двух гадоў пасля, Папа Грыгорый IX залічыў Францішка да ліку святых. Увогуле, св.Францішак не вынайшаў нічога, што можна было назваць адкрыццём для хрысціянства. Тым не менш, ролю Асізскага бедняка ў гісторыі цяжка перааацаніць. Яго Ордэн, практычна, заклаў пачатак дзейснаму манаству. Яго духоўнасць напоўніла зместам мастацтва ранняга італьянскага Адраджэння. Яго «Гімн Сонцу» стаў першым вершам на італьянскай мове, даўшы пачатак развіццю паэзіі на нацыянальных мовах і натхніўшы вялікага Дантэ. Памяць св.Францішка Каталіцкі Касцёл адзначае 4 кастрычніка.

 

 

« Уверх
Маладзечна
Мінск
Слонім
Смалявічы
Ліпнішкі
Докшыцы
Вільнюс

Кантакты:


Курыя Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў
вул. Гарадзецкая д.22 кв.152
220125 Мінск Беларусь
Тэл. / факс (8-017) 221-74-08
e-mail Курыі: belarus.ofmcap@gmail.com

Адміністратар сайта: jansadouski@gmail.com

Супольнасцi братоў:


Мінск
Слонім
Маладзечна
Докшыцы
Ліпнішкі
Смалявічы
Вільнюс