
Капуцыны ў Беларусі
На тэрыторыі сучаснай Беларусі меншыя браты капуцыны дзейнічаюць з 1938 года. У цяжкія часы савецкага атэізму існаванне Ордэна працягвалася ў падполлі. Пасля атрымання рэлігійнай свабоды дзякуючы дапамозе братоў-місіянераў з Польшчы колькасць месцаў працы капуцынаў у Беларусі ўсцяж павялічваецца. Сёння яны працуюць у Мінску, Маладзечне, Ліпнішках (Іўеўскі р-н), Слоніме, Докшыцах, Смалявічах і Вільнюсе (Літва). На сённяшні дзень у Беларусі працуе дваццаць чатыры капуцыны, большасць з якіх з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі. Акрамя таго, некалькі братоў з Беларусі знаходзяцца на розных этапах фармацыі ў кляштарах Польшчы і Італіі, рыхтуючыся да канчатковага прыняцця капуцынскага ладу жыцця.
Гэтая супольнасць братоў утварае арганізаваную ў 1997 годзе адміністрацыйную адзінку Ордэна, якая тады атрымала назву Віцэправінцыі, а цяпер называецца —
Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў на Беларусі

Бл. Ганарат Казмінскі (1829-1916) мужны сведак веры, заснавальнік шматлікіх інстытутаў кансэкраванага жыцця, таленавіты духоўны кіраўнік
Наш нябесны апякун:
благаслаўлёны айцец Ганарат Казмінскі, капуцын.
Узначальвае Кустодыю Кусташ, якога выбіраюць браты кожныя тры гады.
Адказваючы на актуальныя патрэбы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, капуцыны ў першую чаргу займаюцца душпастырствам у даручаных ім парафіях. Штогод праводзіцца пілігрымка з Маладзечна да Маці Божай Будслаўскай, удзельнічаючы ў якой кожны можа крыху бліжэй пазнаёміцца з капуцынскасцю.
