І дзе б толькі браты не знаходзіліся, і ў якіх бы толькі месцах не сустракаліся, няхай аказваюць сабе ўзаемную павагу і шацунак у духу, з любоўю, без наракання. І няхай асцерагаюцца, каб сваім знешнім выглядам не рабілі ўражанне смутных і змрочаных крывадушнікаў; але няхай адзначаюцца радасцю ў Пану, будуць спагадлівымі і зычлівымі.
св. Францішак
Калі хто хоча з Божага натхнення прыняць гэты спосаб жыцця і прыйдзе да нашых братоў, няхай будзе зычліва прыняты. Каб праявіць трываласць у прагненні прыняць наш лад жыцця, няхай браты будуць уважлівыя, каб не ўмешвацца ў яго справы, але няхай як найхутчэй прадставяць яго свайму міністру. Міністр няхай прыме яго з прўдзівай дабрынёю, дадасць ахвоты і патлумачыць яму дакладна, у чым заключаецца наш лад жыцця.
св. Францішак
Пан кажа: «Такога духа нельга выгнаць нічым, толькі малітвай» (Мк 9, 28); і зноў: «Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі» (Мц 6, 16). Таму ўсе браты, таксама клерыкі як і няклерыкі, няхай адмаўляюць згодна з прынятай пастановай Літургію гадзінаў, праслаўленне Бога і малітвы.
св. Францішак
Усе браты няхай аднак кажуць пропаведзі сваімі ўчынкамі. Тыя браты, якім Пан даў ласку, што яны могуць працаваць, няхай працуюць верна і пабожна так, каб мінаючы ляноту, ворага душы, не пагас у іх дух святой малітвы і пабожнасці, якому павінны служыць усе зямныя справы.
св. Францішак
Сапраўды, гэта тыя прыносяць супакой, якія сярод усіх цярпенняў, што сустракаюць іх на гэтым свеце, захоўваюць супакой душы і цела дзеля любові нашага Пана Езуса Хрыста.
св. Францішак
Так і мы, гледзячы целеснымі вачыма на хлеб і віно, будзем старацца заўважаць і моцна верыць, што гэта Яго жывое і праўдзівае Найсвяцейшае Цела і Кроў. І такім чынам Пан заўсёды разам са сваімі вернымі, як кажа: «Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку» (Мц 28, 20).
св. Францішак
Браты, будзем углядацца ў Добрага Пастыра, які для збаўлення сваіх авечак цярпеў крыжовую муку. Авечкі Пана пайшлі за ім у часы прыгнёту і пераследу, прыніжаныя і галодныя, у хваробе і дасведчанні, і ва ўсіх іншых цяжкасцях; а ў замен за гэта атрымалі ад Пана жыццё вечнае. Адсюль бярэцца вялікі сорам для нас, слуг Божых, бо святыя чынілі вялікія справы, а мы хочам атрымаць хвалу і шацунак, апавядаючы пра іх.
св. Францішак
Усялякае дабро належыць Пану Богу найвышэйшаму, і няхай яно лічыцца Яго ўласнасцю. Выказвайце ўдзячнасць за ўсё Таму, ад якога паходзіць усё дабро.
св. Францішак
Благаслаўлёны той законнік, які знаходзіць задавальненне і радасць толькі ў найсвяцейшых словах і справах Пана, і прыцягвае праз іх людзей да любові Бога ў радасці і весялосці.
св. Францішак
Пан даў мне ў касцёлах такую веру, што я маліўся вельмі проста і казаў: «Праслаўляем Цябе, Пане Езу Хрыстэ, тут і ва ўсіх касцёлах Тваіх, што знаходзяцца ва ўсім свеце, і благаслаўляем Цябе, бо праз крыж Твой святы Ты адкупіў свет».
св. Францішак