Капуцынскі бальзам — гэта сродак прыгатаваны з зёл і жывіц (смол). Большасць складнікаў паходзіць з Паўднёвай Амерыкі і Канады. Традыцыя яго вытворчасьці сягае двух вякоў і паход зіць з Чэхіі, а рэцэптуру ведаюць толькі капуцыны. Браты капуцыны адзіныя вырабляюць і распаўсюджваюць сапраўдны прадукт.
Звычайна дарослым даецца 40-50 кропляў, а дзецям 10-20 (самога альбо на цукры). Нельга яго мяшаць з іншымі вадкасьцямі (з гарбатай, вадой, малаком…). Цукар лагодзіць смак бальзама, але незмяншае яго вартасьці. Бальзам можна спажываць і падчас ужывання антыбіётыкаў, бо не выклікае пабочных рэакцый.
Унутранае стасаванне:
Пры захворваннях страўніка, дыхальных шляхоў і нырак, бальзам
трэба піць адзін альбо з цукрам. Пры хваробах трэба яго ўжываць не менш чым за паўгадзіны да пасілку. Калі хвароба трывае даўжэй, бальзам трэба ўжываць тры разы на дзень па 50 кропляў на працягу 3 тыдняў і потым паўтарыць такое стасаванне праз, найменш — тыдзень перапынку.
Бальзам вельмі добра ўздзейнічае на вантробу і ўздуцці. Ужываны некалькі разоў на дзень на цукры памяншае пухліну вантробы, лагодзіць боль, вяртае страчаны апетыт а таксама вяртае добрае функцыянаванне страўніка і залоз.
З’яўляецца правераным сродкам на сударгі страўніка і колікі. Ліквідуе хранічны боль жывата, рэгулюе працу страўніка.
Бальзам гэта дасканалы сродак супраць глістоў у дзяцей. Частае ужыванне яго перашкаджае новаму праяўленню хваробы.
Пры захворваннях горла, бронхаў, мігдалаў, гартані трэба пэнзляваць горла альбо заліць бальзамам лыжку цукру і сасаць праз даўжэйшы час (бальзам павінен асесьці на хворых месцах).
Ужываны рана на ташчак праз даўжэйшы час ачышчае лёгкія, гоіць нарывы гартані, палягчае катар лёгкіх і аберагае галасавыя звязкі.