КАВА КАПУЧЫНА

plakat-czast

 

 

 

 

 

 

 

 

czaszka

f3Кава «Marco d’Aviano» названа ў гонар благаслаўлёнага Марка з Авіяно — італьянскага манаха з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які ў 1683 годзе падтрымоўваў еўрапейскія войскі на чале з Янам ІІІ Сабескім падчас бітвы з туркамі пад Венай. Дзякуючы ягонай малітве і гарачым, поўным веры і надзеі словам, сумесныя легіёны Польшчы і Аўстрыі змаглі перамагчы туркаў і выратаваць Еўропу з рук Асманскай імперыі. Пасля пераможнай бітвы жыхары Вены сустракалі ваяроў прыгатаванай кавай, якую здабылі ў турэцкіх лагерах. Яна здалася вельмі моцнай і яе разбавілі малаком, а назвалі капучына ў гонар бл. Марка з Авіяно — капуцына, таму што колер кавы нагадваў колер манаскага адзення братоў капуцынаў. З таго часу ўвесь свет ведае каву капучына з успененым малаком.

 

 

plakat-marcof4Кава «Marco d’Aviano» дасканала адпавядае для прыгатавання кавы капучына. Каб прыгатаваць такую каву, няма неабходнасці ехаць у Італію або  Аўстрыю, нават выходзіць з дому. З дапамогай гэтай кавы ты можаш прыгатаваць капучына дома ў ручной або аўтаматычнай кававарцы, дадаючы да яе ўспененае малако. Такім чынам, атрымоўваючы асалоду ад філіжанкі кавы капучына, можаш у думках перанесціся ў часы знакамітай бітвы пад Венай, калі бл. Марка з Авіяно, з паднятым высока над галавой крыжам, заклікаў легіёны змагацца за вольнасць еўрапейскіх краін.

 

 

Кава «Marco d’Aviano» з’яўляецца сумессю ўручную смажаных, араматызаваных, салодкіх Арабік з Бразіліі і Цэнтральнай Амерыкі (Калумбія, Гватэмала, Костарыка) з 40% дадаткам выбранага мытага зерня Робусты, галоўным чынам афрыканскай (Танзанія), але таксама індыйскай і інданэзійскай (Ява). Дадатак Робусты гарантуе багатую і трывалую пенку. Сумесь захапляе інтэнсіўным і прыемным шакаладным водарам, праз які прабіваюцца далікатныя ноткі сушаных пладоў костачкавых дрэваў. Кава выдатна кампануецца з малаком, не трацячы цудоўнага водару і смаку. Капучына, прыгатаванае на аснове гэтай сумесі, пакідае на паднябенні салодкі і прыемны шакаладны смак.

 

Дасканалая для:                   У двух відах:                     Прыгатаванне:

Эспрэсса *****                      Молатая                            Кававарка ціскавая ручная *****

Капучына *****                      Зерневая                           Кававарка ціскавая аўтаматычная *****

Кафэ латэ *****

 

П’ючы каву «Marco d’Aviano», ты дапамагаеш капуцынам у Беларусі. Даход прызначаны на харытатыўныя і будаўляныя мэты.

 

 

czaszka-big