Капуцыны ў Беларусі
  • Спасылкі
  • Вытворчасць
  • Бібліятэка
  • Форум
  • ГАЛЕРЭЯ
  • ГАЛОЎНАЯ
    • Святы Францішак
    • Браты Капуцыны
    • Капуцыны ў Беларусі
    • Быць капуцынам
    • Кантакты
НОВАЕ НА САЙЦЕ

Дадана чарговую канферэнцыю з нагоды 800-годдзя ФОС
24.07.2021

У Caritas Мінск — новы дырэктар
16.04.2021

Новы адміністратар сайта
16.04.2021

УСЕ АБНАЎЛЕННІ

… … …

    • Браты капуцыны
    • Гісторыя
    • Правіла
    • Святыя

Святыя

Бл. Ганарат Казмінскі (1829-1916) мужны сведак веры, заснавальнік шматлікіх інстытутаў кансэкраванага жыцця, таленавіты духоўны кіраўнік

Благаслаўлёны Ганарат Казмінскі, апякун Беларускай Кустодыі Ордена Капуцынаў

Ганарат, Вацлаў Казмінскі, нарадзіўся ў Бялай Падлясцы 16 кастрычніка 1839 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у дому, сярэднюю — у Плоцку, пасля чаго працягваў вучобу ў Варшаве. Перажыў рэлігійны крызіс, пасля якога ўступіў у Ордэн Капуцынаў у 1848 годзе. 27 снежня 1852 года атрымаў святарскае пасвячэнне, а потым цалкам аддаўся душпастырскай працы, засноўваючы 26 інстытутаў кансэкраванага жыцця, з якіх 17 існуе і сёння. Шмат пісаў, быў заўсёды шуканым духоўным кіраўніком і спавядніком. Адышоў да Пана ў Новым Месце 16 снежня 1916 года. Папа Ян Павел ІІ абвясціў яго благаслаўлёным 16 кастрычніка 1988 года.

Успамін у календары Капуцынаў і ў календарах заснаваных ім Інстытутаў: 13 кастрычніка

 

 

 


ojciec-pioСвяты айцец Піо з П’етрэльчыны, святар

Франчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У шаснаццацігадовым узросце ўступіў у закон капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, што прычынялі яму нясцерпны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі, Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца. 

Айцец Піо вядомы таксама як містык: ён меў дар білакацыі (адначасовага знаходжання ў двух месцах), дары моваў, чытання ў сумленні, прадказання будучыні. Акрамя таго, ён заснаваў Дом палёгкі ў цярпенні — сучасную медыцынскую ўстанову, якая разам з тым з’яўляецца месцам малітвы і навукі, а таксама міжнародны малітоўны рух, што ахоплівае сотні груп вернікаў па ўсім свеце. Падрэ Піо памёр 23 верасня 1968 г. у Сан Джаванні Ратондо, дзе і быў пахаваны. Праз трыццаць гадоў пасля смерці ён быў беатыфікаваны, а ў 2002 г. кананізаваны. У дзень кананізацыі Папа Ян Павел ІІ назваў падрэ Піо дарам для нашага часу, поўнага пакутаў. Праз яго заступніцтва здзяйсняецца шмат цудаў і аздараўленняў. 

Успамін: 23 верасня

Па матэрыялах catholic.by


FidelisSigmaringenСвяты Фідэль Сігмарынгенскі, святар і мучанік

Нарадзіўся каля 1577 г. у Сігмарынгене (Зігмарынген, Германія) у сям’і бургамістра і меў імя Марк Рой. Атрымаў юрыдычную і філасофскую адукацыю ў Фрыбургу, пасля чаго атрымаў святарскае пасвячэнне і ўступіў у ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прыняўшы імя Фідэль.

Ён прапаведваў у Швейцарыі, на поўначы Францыі і Германіі, імкнучыся вярнуць у каталіцкую веру тых, хто ад яе адышоў. 24 красавіка 1622 г. пасля прамоўленага казання Фідэль быў забіты швейцарскімі сялянамі-кальвіністамі. Святы Фідэль Сігмарынгенскі з’яўляецца апекуном юрыстаў і дапамагае ў судовых справах. Яго заступніцтва просяць у справе пашырэння веры.

Успамін: 24 красавіка

Па матэрыялах catholic.by

« Уверх
Маладзечна
Мінск
Слонім
Смалявічы
Ліпнішкі
Докшыцы
Вільнюс

Кантакты:


Курыя Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў
вул. Гарадзецкая д.22 кв.152
220125 Мінск Беларусь
Тэл. / факс (8-017) 221-74-08
e-mail Курыі: belarus.ofmcap@gmail.com

Адміністратар сайта: jansadouski@gmail.com

Супольнасцi братоў:


Мінск
Слонім
Маладзечна
Докшыцы
Ліпнішкі
Смалявічы
Вільнюс