Гісторыя Ордэна Капуцынаў у Беларусі

3Першым капуцынам, які наведаў Вялікае Княства Літоўскае лічыцца айцец Валяр’ян Магні, які належаў да капуцынаў правінцыі ў Празе. Айцец Валяр’ян быў, між іншым, знакамітым вучоным-прыродазнаўцам, і філосафам. З’яўляўся таксама апостальскім місіянерам і не раз выконваў шматлікія дыпламатычныя даручэнні папскай канцэлярыі, супрацоўнічаючы, між іншым, з каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ. Аб прыгаданых адведзінах Вялікага Княства Літоўскага айцом Валяр’янам ведаем толькі тое, што знаходзіўся ў Вільні ад 9 лютага да 13 верасня 1636 года, суправаджаючывялікага князя Уладыслава IV. Ці падчас таго візіта ішла гаворка аб заснаванні капуцынскага кляштара на тэрыторыі ВКЛ, невядома. Зрэшты, спосаб жыцця манахаў, якія круглы год хадзілі ў простых сандалах, абутых на босую нагу, і ніколі не апальвалі кляштараў, не здаваўся спрыяльным для рэалізавання яго ў беларускім клімаце. Але вестка аб суровасці капуцынскага жыцця ды іх вернасці ідэалам Евангелля далятала да ВКЛ, выклікаючы вялікую павагу і знаходзячы прыхільнікаў сярод нашых землякоў, якія адпраўляліся за межы Бацькаўшчыны, каб задаволіць свае прагненні, уступаючы ў ордэн.

 

 

Вядома тое, што ў 1760 годзе Вільню адведалі два капуцыны Польскай правінцыі, ліцвіны з паходжання: айцец Гуголін Кяркевіч і айцец Уладыслаў Пуцята. Мэтай іх падарожжа было даведацца аб магчымасці і ўмовах паўстання ў Вільні капуцынскага кляштара. Вынікам гэтага візіта стаў зварот кіраўніцтва Правінцыі да віленскага біскупа з просьбай аб дазволе на заснаванне ў епархіі двух кляштараў. Біскуп Міхал Зянкевіч у адказе на зварот параіў узгодніць гэту справу з правінцыяламі іншых ордэнаў. Сітуацыя сур’ёзна ўскладнілася і, нягледзячы на шматлікія спрыяльныя захады беларускіх магнатаў, намер капуцынаў пасяліцца на Віленшчыне не рэалізаваўся. Галоўнай прычынай гэтаму, як здаецца, была вялікая шчыльнасць жабрацкіх ордэнаў у рэгіёне. Але больш спрыяльнымі аказаліся ўмовы на поўдні ВКЛ, дзе ў XVIII стагоддзі ўдалося заснаваць два капуцынскія прадстаўніцтвы: у Любяшове і ў Юравічах.

 

 

Любяшоў – мястэчка Пінскага павета Берасцейска-Літоўскага lubieszowваяводства, сёння знаходзіцца ў Валынскай вобласці на ўкраінска-беларускім памежжы. У 1756 годзе кашталян Ян Антон Чарнецкі ахвяраваў у Любяшове фундацыю для ордэна капуцынаў. Пабудова святыні і кляштара распачалася ў 1761 годзе, але часова прыпынілася ў 1774 па прычыне смерці ахвяравальніка. У 1786 годзе будова была завершана, і касцёл імя святога Францішка з Асізі быў кансэкраваны луцкім памагатым біскупам Янам Качкоўскім. На жаль, у 1817 годзе пажар вельмі моцна пашкодзіў кляштар. Праца над адбудовай распачалася толькі ў 1829 годзе, але цалкам аднавіць будынак так і не ўдалося, бо ў 1832 годзе царскім ўказам кляштар быў зачынены. Амаль праз сто гадоў у 1926 годзе капуцыны зноў вярнуліся ў Любяшоў і адразу ўзяліся за рамонт. Рашэннем генерала ордэна айца Мельхіёра ў 1933 годзе капуцыны ў Любяшове прымаюць усходні абрад. А ў 1936 годзе там жа быў заснаваны навіцыят для братоў славянскага абраду. Пасля мучаніцкай смерці ў 1943 годзе айца Касьяна Чаховіча і брата Сыльвестра Гладзя капуцыны пакінулі Любяшоў.

 

 

Юравічы – мястэчка ў Мазырскім павеце, размешчанае на левымJurovichsakaja-ikona беразе Прыпяці. Манахі ордэна езуітаў заснавалі ў Юравічах вялікі калегіум, кляштар і марыйны санктуарый, дзе асаблівай пашанай цешыўся абраз Маці Божай. Пасля скасавання Апостальскай Сталіцай Ордэна Езуітаў душпастарскі асяродак у Юравічах апынуўся ў складанай сітуацыі, застаўшыся без апекі. У такіх ўмовах жытомірскі біскуп Францішак Асалінскі у 1781 годзе перадаў юравіцкі комплекс меншым братам капуцынам. Не па сілах вялікі для капуцынскай супольнасці аб’ём душпастырскага задання і неспрыяльныя грамадска-палітычныя ўмовы пасля сямі гадоў працы змусілі капуцынаў адмовіцца ад гэтага прадстаўніцтва. Атрымаўшы адпаведную згоду біскупа ў 1788 годзе, яны пакінулі Юравічы.

 

 

Чарговыя два стагодзі нашай гісторыі з’яўляюцца перыядам цяжкіх выпрабаванняў як для беларускасці, так і для каталіцкасці. Падзел Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагодзя прывёў да канчатковай страты дзяржаўнасці, і наш Край быў гвалтоўна далучаны да імперскай Расіі. Стаўленне царскай улады да каталіцтва ад пачатку нельга было назваць спрыяльным, а пасля вызваленчых паўстанняў ХІХ стагодзя яшчэ пагоршылася. Каталіцкая Царква цярпела пераслед. Царскі ўрад вераломна ўмешваўся ў яе ўнутраныя справы, змяняў адміністрацыйны падзел, ліквідаваў каталіцкія кляштары, забараняючы прымаць новых кандыдатаў, усяляк перашкаджаў рэлігійнаму жыццю каталікоў. Аб заснаванні новых каталіцкіх кляштараў у той перыяд не магло быць і мовы. Дадаткова нацыянальная беларуская духоўнасць глыбока цярпела ад палітыкі дэнацыяналізацыі беларусаў. Каталікоў называлі “палякамі”, а праваслаўных вернікаў “рускімі”. Долю каталікоў у царскай Расіі крыху палепшыў указ аб талеранцыі, які выйшаў пасля лютаўскай рэвалюцыі 1905 года. Аднак ажыўленне дзейнасці каталіцкай Царквы не было працяглым. Пачатак Першай Сусветнай вайны і падзеі кастрычніка 1917 года ў Пецярбургу чарговы раз значна змянілі грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне. Вяртанне беларускай дзяржаўнасці ў сакавіку 1918 года мела нядоўгі поспех, а савецка-польскія перамовы 1921 года прывялі да падзелу Беларусі паміж Польшчай і бальшавіцкай Расіяй.

 

 

На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, у 1938 годзе Варшаўскі Камісарыят капуцынаў, у
паразуменні з віленскім біскупам заснаваў кляштар у паселішчы Пералом Гарадзенскага раёна. Браты гэтай супольнасці займаліся душпастырскай працай, дапамагаючы ў паслузе вернікам парафіі Гожа. Але неўзабаве чарговыя змены на мапе Еўропы прынесла Другая Сусветная вайна, і ўся Беларусь стала часткай савецкай імперыі. Так значныя палітычныя перамены прывялі да таго, што пераломская супольнасць выехала за заходнюю мяжу, а ў Беларусі засталіся два капуцыны: брат Крыспін Чышак і брат Караль Шчапанак. Ваяўнічыатэізм савецкага рэжыму не мог пакінуць прысутнасць капуцынаў незаўважанай. У 60-х гадах пераломаўскую святыню і кляштар разбурылі. Браты спачатку жылі ў невялічкім асобным доме і ўсцяж заставаліся вернымі сведкамі францішканскага жыцця.

 

 

У гэты перыяд брат Караль вывучаў багаслоўе і 26 ліпеня 1968 года прыняў святарскае пасвячэнне. Ад 1976 года савецкія ўлады далі згоду на выконванне ім святарскіх паслуг у парафіі Ліпнішкі Іўеўскага раёна, дзе ён і асеў на стала. Брат жа Крыспін заставаўся ў Пераломе да 1984 года. Да канца верны капуцынскаму пакліканню, прапаведваючы Евангелле ўласным жыццём, брат Крыспін памёр у 1986 годзе і пахаваны ў Ліпнішках.

 

 

У 1980 годзе ў ордэн былі тайна прынятыя брат Вітальд Жэльветра і брат Пётр Ясевіч. Абодва яны скончылі ў Рызе духоўную семінарыю і сталі святарамі. Айцец Вітальд аддаўся душпастырскай паслузе ў Слоніме, а айцец Пётр — у парафіі Ваўкалата Докшыцкага раёна.

 

 

Вычарпаная савецкая сістэма непазбежна хілілася да braciaPLраспаду і, дзякуючы палітычнаму пацяпленню, з 1989 года з’явілася магчымасць братам Варшаўскай правінцыі рэгулярна наведваць капуцынаў у Беларусі і дапамагаць ім ў душпастырстве. А ў 1990 годзе некалькі братоў з Польшчы змаглі прыехаць у Беларусь на сталую працу.

 

 

а. Ян Фібэк Віцэпр. Міністр 1997-2000

Ужо пасля таго як наш Край стаў зноў незалежным, у 1995 годзе капуцынаў у Беларусі візітаваў генерал ордэна айцец Джон Корыво. Адведаў братоў, прыглядзеўся працы, пазнаёміўся з сітуацыяй. Прадбачачы ўмацаванне Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў у Беларусі, асабліва спадзеючыся на рост мясцовых пакліканняў, дэкрэтам ад 19 красавіка 1997 года Генеральны Міністр ў межах Варшаўскай правінцыі заснаваў Віцэправінцыю капуцынаў у Беларусі, як асобную адміністрацыйную адзінку ў структуры ордэна. Апекуном новастворанай Віцэправінцыі стаў бласлаўлёны Ганарат Казмінскі, заснавальнік некалькіх манаскіх кангрэгацый.Першым кіраўніком Віцэправінцыі быў прызначаны айцец Ян Фібэк, а 20 кастрычніка 1997 года ў Ліпнішках упершыню адбыўся брацкі Капітул.

 

 

Доўгія старанні капуцынаў, здаецца, нарэшце рэалізуюцца і ордэн прыжываецца на беларускай зямлі. Паволі, часам не смела, але ўпэўнена капуцынская духоўнасць знаходзіць пакліканні і ў сэрцах нашых суайчыннікаў, штогод узбагачаючы супольнасць маладымі братамі. Выхаванне кандыдатаў пакуль што адбываецца ў адпаведна арганізаваных кляштарах Варшаўскай правінцыі ў Польшчы. Першым з нашых землякоў, якія ўступілі ў ордэн пасля вяртання незалежнасці, з’яўляецца айцец Анатоль Ярошка, які вечныя абеты склаў у лістападзе 1994 года.

 

 

а. Марэк Пасют Віцэпр. Міністр 2000-2009

а. Марэк Пасют
Віцэпр. Міністр 2000-2009

Пасля другога брацкага Капітула у 2000 годзе, супольнасць Віцэправінцыі ачоліў айцец Марэк Пасют. Пад яго кіраўніцтвам у няпростых грамадска-палітычных умовах, пры адсутнасці адпаведнага заканадаўства, неспрыяльнага стаўлення дзяржаўнай улады да каталіцкай Царквы браты капуцыны актыўна ўдзельнічалі ў яе ажыўленні.

 

 

У студзені 2004 года памёр і пахаваны ў Ліпнішках айцец Караль. Ягоная асоба злучае некалькі пакаленняў капуцынаў ХХ стагодзя. У значнай ступені менавіта дзякуючы айцу Каралю іх прысутнасць у Беларусі з’яўляецца рэчаіснасцю.

 

 

2009-02-20-kapucyny

Капітул 2009 г

Асаблівым момантам ўкаранення капуцынаў на “беларускай глебе” стаў чарговы V Віцэправінцыяльны Капітул, які адбыўся ў лютым 2009 года ў Докшыцах. Гэтай падзеі папярэднічаў перыяд, падчас якога на працягу трох гадоў штогод пакінуць Віцэправінцыю былі вымушаныя тры браты-капуцыны, святары. Прычынамі былі неўзгадненні іх прысутнасці дзяржаўнымі ўладамі. Гэта істотна аслабляла асобасны склад супольнасці капуцынаў у Беларусі. Упершыню ў гісторыі Віцэправінцыі братэрскі Капітул 2009 года на службу міністрам братэрства абраў беларуса — брата Андрэя Жылевіча. На працягу чарговага трохгоддзя адбыліся істотныя змены ў бок стабілізацыі прысутнасці капуцынаў на гэтай зямлі: паасобныя супольнасці пачалі фармавацца вольнымі ад “надзвычайных акалічнасцей”, самі па сабе яны становяцца больш паўнавартаснымі. Восенню 2009 года Віцэправінцыю адведаў Генеральны Міністр, пазней, упершыню адбыліся пастырскія візітацыі правінцыяла (восень 2010) і віцэправінцыяла (пачатак 2012 года).

 

 

Сёння барадатых манахаў у карычневым габіце, падперазаных шнурком, можна сустрэць у Ліпнішках, Слоніме, Валкалаце, Докшыцах,  Менску, Смалявічах і Маладзечне. У гэтых парафіях браты капуцыны актыўна займаюцца рознымі формамі пастырства.

 

 

Пакуль цяжка з вялікай доляй упэўненасці прадбачыць далейшы лёс капуцынскай супольнасці ў Беларусі. Але ўжо сёння іх прысутнасць пакідае трывалы адбітак у гісторыі і сучаснай беларускай свядомасці. Быць можа, не заўсёды капуцынская дзейнасць з’яўлялася аднаведнай патрэбам месца і часу, аднак хочацца выказаць абгрунтаванае спадзяванне, што будучыня братоў капуцынаў стане трывалым элементам, які ўзбагачае тысячагадавую хрысціянскую духоўнасць беларусаў.

 

бр. Алег Шэнда (з папраўкамі рэдакцыі)