Жыццё св. Францішка
1. Юнацтва
Правадыр і любімец моладзі, Францішак праводзіў дні свайго юнацтва ў бесклапотным вяселлі і радасці, а яго бацька не шкадаваў для свайго каханага сына грошай. Падрабязна
2. Пераўтварэнне
У час малітвы перад крыжам у касцёле св. Даміяна ён пачуў голас, які казаў: «Ідзі, Францішак, адбудуй дом Мой..» Падрабязна
3. Новы шлях
Удзельнічая ў Святой Імшы, Францішак пачуў расказ аб тым, як Збаўца адпраўляе сваіх вучняў і, атрымаўшы згоду біскупа Асізі, пачаў абвяшчаць супакой і пакаянне. Падрабязна
4. Пропаведзь Евангелля
У падцвярджэнне сапраўднай Хрыстовай веры Францішак прапанаваў жрэцам султана Егіпта прайсці разам з ім праз агонь.
5. Правіла
Францішак напісаў Правіла з 24 разделамі, пасля перароблены і зацверджаны Папам Ганорыям III.
6. Каляды ў Грэччо
Францішак глыбока перажываў таямніцу Нараджэння Хрыста. У 1223 г. ён зрабіў у Грэччо калядную містэрыю.
7. Стыгматызацыя
У 1224 г. на гары Верна Францішак атрымаў стыгматы: на яго руках, нагах і ў баку з’явіліся раны — сляды Пакутаў Пана.
8. Шчаслівая канчына
Адчуваючы набліжэнне смерці, Францішак папрасіў перанесці яго ў касцёл Божай Маці Анельскай.
9. Кананізацыя
Папа Грыгорый IX урачыста залічыў Францішка да ліку святых.
КАРОТКАЯ ХРАНАЛОГІЯ:
1181 г. (або 1182г.) У італьянскім горадзе Асізі ў сям’і багатага купца П’етро Бернардонэ і Пікі нарадзіўся сын. На хросце яму далі імя Ян, але пазней бацька назваў яго Францішкам.
У юнацтве Францішак адзначаўся кемлівасцю і велікадушнасцю. Па характары быў весялун і нават гарэзнік, меў шмат сяброў і ў таварыстве звычайна быў завадатарам. Асізскі юнак марыў пра бліскучую, а ў тыя часы і найбольш прывабную, кар’еру гераічнага рыцара.
Верасень 1202 г. Распачалася вайна паміж Асізі і Перуджай. У ёй удзельнічае Францішак, і пасля адной з бітваў ён трапляе ў палон, у якім знаходзіўся амаль год.
1203 г. Вярнуўшыся з няволі, сын Бернардонэ цяжка хварэе.
1205 г. Францішак чарговы раз рушыць на вайну, гэтым разам да Апуліі, з надзеяй здабыць жаданую славу. У мясцовасці Спалета ён бачыць загадкавы сон і, уражаны ім, вяртаецца ў Асізі.
1206 г. У касцёле св. Дам’яна ён чуе таямнічы голас з крыжа: «Францішак, ідзі, адбудуй мой дом, які руйнуецца». У душы Францішка адбываецца пералом, пакаянне і поўнае навяртанне.
У прысутнасці асізскага біскупа ён аддае грошы і нават вопратку свайму бацьку, які быў супраць новага ладу жыцця сына. У адзенні пустэльніка Францішак распачынае жабрацкае жыццё пакаяння, служачы хворым на праказу.
1206-1208 г.г. Ён адзін аднаўляе занядбаныя святыні св.Дам’яна, св.Пятра і Маці Божай Анёльскай.
16 красавіка 1208 г. Да Францішка далучаюцца першыя вучні Бернард і Пётр.
1209 або 1210 г. Францішак з адзінаццацю вучнямі вандруе ў Рым, і там яны атрымліваюць папярэдняе зацвярджэнне такога ладу жыцця ад папы Інацэнта ІІІ.
1215 г. Адбыўся Трэці Латаранскі Сабор. Лічыцца, што на ім прысутнічаў Францішак, і менавіта там упершыню ён сустрэўся з Дамінікам Гусманам, заснавальнікам Ордэна Прапаведнікаў (дамініканцаў).
29 лістапада 1223 г. Папа Ганорый ІІІ канчаткова зацвярджае укладзены Францішкам Статут жыцця меншых братоў.
15 жніўня – 30 верасня 1224 г. Францішак, адасобіўшыся на гары Альверня, адбывае саракадзённы пост, падчас якога, прыблізна 14 верасня, атрымаў стыгматы.
3 кастрычніка 1226 г. Францішак памірае.
16 ліпеня 1228 г. Папа Грыгоры IX абвяшчае Францішка святым.
25 мая 1230 г. Цела святога Францішка перанесена ў спецыяльна пабудаваную ў яго гонар базіліку.