Дыяканскія пасвячэнні двух братоў капуцынаў з Беларусі

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

089 ліпеня два нашыя браты капуцыны з Беларусі, Ігар Колзун і Максім Варанюк, прынялі дыяканскія пасвячэнні ў Базыліцы Святой Фары ў Бары. Святая Фара – гэта старажытная французская манахіня, настаяцельніца бенедыктынскага жаночага манастыра ў Фармуцье, недалёка ад Парыжа. Два яе браты, таксама з’яўляюцца святымі. У гонар гэтай святой, была названа базыліка, у якой адбылася ўрачыстая святая Імша з удзяленнем дыяканскіх пасвячэнняў. Але перад тым, як расказаць пра гэтую падзею, прагну коратка нагадаць шлях бр. Максіма і бр. Ігара на працягу астатніх гадоў.

 

Тры гады назад нашыя браты скончылі двухгадовы курс філасофіі ў Каталіцкім Люблінскім Унівэрсітэце Яна Паўла ІІ у Польшчы. Пасля чаго прыехалі ў г. Барі ў Італіі, каб распачаць курс Тэалогіі ў Тэлагічным Істытуце Святой Фары. На працягу 2014 – 2017 гг. яны вывучалі Святую Тэалогію на італьянскай мове і здавалі іспыты, а таксама займаліся душпастырствам моладзі і дарослых. У сакавіку гэтага года яны скончылі пісаць дыпломную працу і 1 ліпеня разам са сваімі аднагрупнікамі здалі цяжкі канчатковы экзамін. Такім чынам атрымалі дыплом Бакалаўра Святой Тэалогіі.

 

Пасля браты перажылі духоўныя рэкалекцыі, якія прыгатавалі іх да прыняцця першай ступені святарскіх пасвячэнняў (дыяканат). 9 ліпеня ў Базыліцы Святой Фары ў Барі адбылася Святая Імша, якую таксама канцэлебраваў брат Алег Шэнда, Кусташ Берускай Кустодыі Братоў Меншых Капуцынаў. На гэтую ўрачыстасць прыехалі шматлікія госьці не толькі з Італіі, але таксама і з Беларусі, Польшчы і Латвіі.

 

Пасвячэнні ўдзяліў Мансіньёр Мікеле Сэччія, Біскуп Дыяцэзыі Тэрамо – Атрі (Італія). Падчас гаміліі Мансіньёр Мікеле звярнуў увагу на тое, што абвяшчэнне Евангелля – гэта не толькі частка літургічнага абраду, але частка жыцця таго, хто Яго абвяшчае. Гэта дар, які найперш перамяняе таго, хто абвяшчае Добрую Навіну, а пазней і тых, хто Яе слухае. Вельмі важным з’яўляецца правільная інтэрпрэтацыя Святога Пісання, якая павінна выплываць з уласнага досвіду адносінаў з Богам і сучаснай рэчаіснасці, ў якой мы сёння жывем і якая не з’яўляецца прымітыўнай маралізацыяй. Біскуп таксама падкрэсліў, што трэба асцерагацца прызвычаення да выконвання паслуг, якое вядзе да манатоніі, недахопу інтузіязму і няверы ў тое, што мы робім. Дапамогай у змаганні з гэтымі цяжкасцямі павінна быць штодзённая малітва і заклік да Духа Святога кожны раз, калі дыякан выконвае сваю паслугу. Важным у гэтым, паводле біскупа, з’яўляецца наследаванне Маці Божай, якая была найбольш уважлівым слухачом і найлепшым інтэрпрэтатарам слоў свайго Сына (Ян 2, 1-5).
Варта звярнуць увагу, што разам з братамі Ігарам і Максімам дыяканскія пасведчанні прынялі яшчэ 5 асоб: бр. Сальваторе Дэ Стэфано, бр. Вінчэнцо Даріо Ард’ілло, бр. Антоніо Альдо Тарталія, бр. Массіміліяно Сколоцці і бр. Даніэле Моффа. Усіх раам — 7 чалавек. Гэта колькасць першых сямі дыяканаў, пра якіх гаворыцца ў кнізе Дзеяў Апосталаў (Дз. 6, 1-7). Таму мы жадаем нашым новапасвечаным дыяканам, каб яны былі такімі ж адважнымі і вернымі слугамі Хрыста і Яго Касцёла як і іх папярэднікі. І з нецярплівасцю чакаем, калі яны вернуцца ў Беларусь, каб служыць і асвячаць вернікаў нашай краіны.

бр. Аляксандр Астраушка OFMCap, студэнт 2 курсу тэалогіі

 

Ад 10.07.2017. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.