Пераўтварэнне

Сон пра зброю ў палацы

Сон пра зброю ў палацы

Працягвая марыць аб рыцарскай кар’еры, вясной 1205 года ён адправіўся ў новы паход у Апулію. У Спалета ў час сна ён убачыў цудоўны вялікі палац, поўны зброі і ўпрыгожванняў. Калі ён спытаў, чый гэта палац, з нябёс быў дадзены адказ, што ўсё належыць яго войску. Не зразумеўшы духоўнага сэнсу ўбачанага, схаванага ў скарбніцах мудрасці Божай, Францішак прымае яго за знак, які перадвяшчае поспех у ваенным паходзе.

Наступнай ноччу ўва сне Францішак чуе заклік следаваць за Вышэйшым Панам. Гэта стала пачаткам пераўтварэння Францішка: ён згубіў любоў да ўцех і пачаў паступова аддаляцца ад свету, прысвячаючы час посту і малітвам, імкнучыся вызначыць свой дальнейшы жыццёвы шлях. Важным момантам яго пераўтварэння з’явілася сустрэча з пракажоным, у якім убачыў пакутуючага Хрыста і абняў яго; пасля Францішак часта дапамагаў пракажоным. 1206 год. Францішак здзейсніў пілігрымку ў Рым.

Малітва перад цудоўным крыжам

Малітва перад цудоўным крыжам

Пасля вяртання, падчас малітвы перад крыжам у касцёле св. Даміяна, ён пачуў голас, які казаў:»Ідзі, Францішак, адбудуй дом Мой.»

Адрачэнне ад зямной маёмасці

Адрачэнне ад зямной маёмасці

Працягвая працаваць у лаўцы свайго бацькі, выручку ад гандлю Францішак пачаў раздаваць бедным, і гэта прывяло да канфлікту з бацькам у лютым 1206 г. Пьетра Бернардоне перад біскупскім судом публічна пазбавіў сына спадчыны, а той неадкладна аддаў яму грошы і адзенне.