«Я перажыў гэты складаны досвед разам з жыхарамі Докшыцаў». Браты капуцыны дома на 14-дзённай самаізаляцыі

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2018-08-26-capucyny-002На пачатку тыдня быў выпісаны са шпіталя другі брат з докшыцкай супольнасці Братоў Меншых Капуцынаў, якая стала першай у Беларусі манаскай супольнасцю, што адчула ўсю складанасць сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

 

Браты з Докшыцаў (Віцебская дыяцэзія), якія разам з законнай сястрой, што працуе пры мясцовай парафіі, былі шпіталізаваныя з дыягназам «пнеўманія», цяпер знаходзяцца дома, на двухтыднёвай абавязковай самаізаляцыі. З Божаю дапамогаю вярнуўшыся да здароўя, яны дзеляцца перажытым з сабратамі.

 

«Хвароба і шпіталізацыя — заўсёды не асабліва прыемны вопыт, — кажа брат Войцех. — Я дзякую Богу, што ў гэты час меў 2019-05-08-capucyny-003магчымасць перажыць гэты складаны досвед разам з жыхарамі Докшыцаў, некаторыя з якіх апынуліся ў яшчэ больш цяжкай сітуацыі.

 

Колькасць хворых з дыягназам „пнеўманія“ сапраўды ўражвала; формы былі ў тым ліку і цяжкія. Для мяне гэта быў час даверу Богу і малітвы. Я стараўся маліцца, даверыўшы сітуацыю Богу, даручаў Яму іншых хворых і лекараў. Па меры магчымасці, стараўся суцяшаць іншых словам, усмешкаю ці проста спагадным позіркам».

 

Брат Войцех асабліва радуецца таму, што свае імяніны 23 красавіка можа адзначыць дома.

 

2020-04-22-capucyny-004Яго аповед дапаўняе брат Віталій: «Асаблівым вопытам гэтай „прыгоды“ для мяне стала сведчанне сапраўды ахвярнай працы докшыцкіх лекараў і медперсанала. Маючы абмежаваныя магчымасці, супрацоўнікі шпіталя без рэшты прысвячалі сябе наплыву хворых. Яны літаральна збіваліся з ног, несучы дапамогу патрабуючым.

 

Маючы абмежаваныя магчымасці, супрацоўнікі шпіталя без рэшты прысвячалі сябе наплыву хворых. Яны літаральна збіваліся з ног, несучы дапамогу патрабуючым.

 

Нават шпіталізаваныя спецыялісты, па меры магчымасці, дапамагалі дзяжурнай змене. Я бачыў, як людзі працавалі, нягледзячы на стомленасць, уласныя недамаганні, па-за гадзінамі сваёй змены», — дзеліцца сваім сведчаннем святар.

 

2017-10-16-capucyny-001Беларуская Кустодыя Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў — гэта адзіная вялікая манаская сям’я. Апостал Павел піша: «Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены; калi праслаўляецца адзін член, з ім радуюцца ўсе члены (пар. 1 Кар 12, 26). Перажыўшы такі досвед непасрэдна ў сваёй супольнасці і разам са сваімі вернікамі, беларускія капуцыны, магчыма, вастрэй за іншых адчуваюць патрэбу ў аказанні падтрымкі тым, хто вядзе барацьбу з інфекцыяй, перадусім беларускім медыкам. Гэта — братні абавязак падзяляць тыя цяжкасці, якія напаткалі нашых суайчыннікаў. Акрамя малітвы аб спыненні пандэміі, малітвы за хворых, сёння ўсе браты кустодыі з удзячнасцю ахінаюць малітваю тых, хто знаходзіцца на першай лініі дапамогі людзям.

 

На ўвесь час, пакуль працягваецца эпідэмія, браты капуцыны ў кожным доме ў духу ўдзячнасці штотыдзень здзяйсняюць Эўхарыстыю за супрацоўнікаў службы аховы здароўя.

 

Кожную пятніцу а 19-й гадзіне такая Імша цэлебруецца ў парафіі святога Францішка ў Мінску з трансляцыяй на канале парафіі ў YouTube. Прымаюцца і асабістыя інтэнцыі з імёнамі медыкаў з усёй Беларусі праз паведамленні ў Viber на парафіяльны нумар +375 29 316 91 69.

 

Каб не згубіліся дасланыя імёны супрацоўнікаў, варта карыстацца выключна гэтым спосабам перадачы просьбаў.

 

Паводле інтэрнет-партала catholic.by

Ад 22.04.2020. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.