211720 г. Докшыцы
Віцебская вобл.
Тэл. (8-02157) 5-62-18
Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах
Гісторыя кляштара
Пачатак прысутнасці братоў на гэтых землях быў звязаны з прызначэннем 24 чэрвеня 1988 г. а. Пятра Ясевіча пробашчам парафіі ў вёсцы Валкалата Докшыцкага раёна (30 км ад Докшыц). Быў гэта ў той час адзіны дзейнічаючы касцёл у наваколлі, таму а. Пётр ахінаў душпастырскай апекай таксама і Докшыцы. Дзякуючы аслабленню атэістычнага рэжыму, шматлікія вернікі атрымалі магчымасць адкрыта вызнаваць сваю веру і актывізаваць рэлігійнае жыццё. У 1989 г. вярнулі для патрэбаў культу касцёл у вёсцы Парафіянава (15 км ад Докшыц). У гэтым самым часе да а. Пятра пачалі прыязжаць з дапамогаю капуцыны Варшаўскай Правінцыі. У 1990 г. зноў была зарэгістраваная парафія ў Докшыцах і распачаліся намаганні пабудаваць новы касцёл. У 1991 г. была збудаваная каплічка, да якой браты капуцыны сыстэматычна прыязжалі і праводзілі набажэнствы. Таксама ўлада Архідыяцэзіі дала дазвол на будову кляштару капуцынаў і апеку Ордэнам парафіяй у Докшыцах. Ад 1992 г. браты, акрамя а. Пятра Ясевіча, пасяліліся пры касцёле ў Парафіянаве.
15 жніўня 1995 г. быў кананічна заснаваны клаштар у Докшыцах, хаця супольнаць фактычна пасялілася там у першай палове 1996 г. Урачыстая кансэкрацыя касцёла адбылася 4 кастрычніка 1995 г. Пасля заснавання ў 1997 годзе Беларускай Віцэправінцыі Ордэна Капуцынаў гэта кляштар стаўся сядзібаю Віцэпрвінцыяльнага Міністра аж да 2012 года, калі Курыя была перанесена ў Мінск. Да 2013 г. докшыцкі кляштар быў таксама месцам пачатковай фармацыі кандыдатаў у Ордэн — пастулату. У 2013 г. пастулат быў перанесены ў Маладзечна.
Побач з касцёлам і прыбудаваным да яго кляштарам знаходзіцца таксама жаночы кляштар Сясцёр Адараторак Крыві Хрыста (пабудаваны ў 2001-2003 гг.)