Адведзіны праводзілі брат Андрэй Квяцінскі — галоўны адказны за Францішканскую Маладзь «ТАУ» у Беларусі, брат Ян Садоўскі — духоўны кіраўнік супольнасці Францішканскай Моладзі «ТАУ» у Мінску, Ганна Фёдарава — Нацыянальны лідар, а таксама адказная за супольнасць ФМ «ТАУ» Мінск, Святлана Станкевіч — сакратар, адказная за супольнасць МФ «ТАУ» Маладзечна.
Мэта адведзінаў была ўзварухнуць кожную з супольнасцяў, пазнаць, чым жыве супольнасць і кожны яе член, і ўвогуле пабачыцца адзін з адным пасля доўгага часу каранціна. Адведзіны адбыліся ў Слоніме, Мінску, Маладзече і Докшыцах.
Моладзь з ахвотай дзялілася сваімі здабытымі цудоўнымі пладамі падчас каранціна, а таксама і болем, і смуткам, які не змог іх абмінуць падчас гэтага нялёгкага часу. Таксама гаварылі пра будучыню, як будзе далей выглядаць фармацыя і жыццё супольнасцяў.
Заахвочваем да малітвы за Францішканскую Моладзь «ТАУ» у Беларусі, аб развіцці і новых пакліканнях да супольнасцяў!