Браты Капуцыны запрашаюць на набажэнства «Transitus»

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

АНОНС!

3 або 4 кастрычніка ў касцёлах пры кляштарах капуцынаў адбудуцца набажэнствы «Transitus»

МІНСК:

3 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus». Набажэнства з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.

 

— Парафія Св. Францішка ва Уруччы знаходзіцца на этапе пачатку будовы ўласнага касцёла, таму часова мы молімся ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы, — расказаў Catholic.by адміністратар парафіі Св. Францішка а. Андрэй Букштан OFM Cap.

 

transitus

«Transitus» з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.

Пачатак набажэнства ў 19.00

Паводле catholic.by

 
 

МАЛАДЗЕЧНА:

Набажэнства адбудзецца ў парафіі св. Казіміра  3 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.00

 

СЛОНІМ:

Набажэнства адбудзецца ў касцеле св. Андрэя  4 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.00

 

СМАЛЯВІЧЫ:

Набажэнства адбудзецца ў касцеле св. Валянціна  4 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.00

Ад 30.09.2014. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.