«Аазіс жыцця» для моладзі прайшоў у Докшыцах

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2014-11-04-prevДокшыцы. «Аазіс жыцця» для моладзі.

З 27 па 31 лістапада ў докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы адбыліся рэкалекцыі «Аазіс жыцця» для школьнай моладзі. Духоўныя практыкаванні правёў брат Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста, якія служаць у гэтай парафіі, а таксама з дапамогай аніматараў з Маладзечна, Ліды і Мінска.

 

У рэкалекцыях прынялі удзел 30 чалавек з Маладзечна, Слоніма, Пастаў, Наваполацка, Мінска, Докшыц і Докшыцкага раёна.

 

2014-11-04-d2Тэма рэкалекцый «Чалавек — найдасканалейшае стварэнне Бога» была глыбокай і цікавай для разважанняў. У дапамогу былі канферэнцыі, якія распавядалі пра падабенства да Бога, свабоду і адказнасць, сумленне, веру і розум, дзяцінства і сталасць, шчасце і любоў.

 

Для новых удзельнікаў «Аазісу» цікавым стала знаёмства з экуменічнай малітвай Тэзэ. Спачатку ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю гэтай малітвы, а потым мелі магчымасць разам маліцца. Таксама штодня праходзіла малітва праслаўлення.

 

2014-11-04-dokshicyАкрамя малітоўных, былі і інтэграцыйныя вечары: танцы, забавы, а таксама прагляд фільма «Бог не памёр».

 

«Гэты „Аазіс», які ўжо не першы год праходзіць у Докшыцах, — вялікі скарб для моладзі. І я лічу, што гэта сапраўднае шчасце, калі ёсць магчымасць правесці свае канікулы з Езусам і быць цалкам Яму адданым, пакінуўшы свае клопаты», — адзначыла Марына Харлап, аніматар з Маладзечна.

ФОТАРЭПАРТАЖ

ФОТА

Марына Харлап

 

Паводле catholic.by

Ад 04.11.2014. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.