Візіт кс. Біскупа ў Верхнядзвінску і Сар’і

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

Візіт кс. Біскупа Алега Буткевіча ў Верхнядзвінску і Сар’і           Глядзець рэпартаж на CATHOLIC.BY пра гэтую ж падзею

1

 

11 студзеня 2015 г., у Нядзелю Хросту Пана, парафіі ў Верхнядзвінску і Сар’і, якія знаходзяцца пад апекаю капуцынаў, перажывалі важную падзею — першы візіт свайго пастыра кс. б-па Алега Буткевіча. Быў прысутны таксама наш кусташ бр. Андрэй Жылевіч.

 

 

2На пачатку св. Імшы дзеці ўручылі кветкі, а жанчыны ў народных строях прывіталі хлебам і соллю. Пасля гэтага біскупа прывітаў пробашч.

 

 

3Паводле даты візіт біскупа адбываўся як раз у гадавіну арышту бл. кс. Мечыслава Багаткевіча, які тады ў 1942 годзе выконваў абавязкі пробашча ў Верхнядзвінску (даўняй Дрысе). Быў ён растрэляны ў тым жа годзе каля Глыбокага. 4Пасля св. Імшы біскуп асвяціў абраз Благаслаўлёнага, а ў часе працэсійнага выхаду адбыўся сімвалічны паказ арышту бл. кс. Мечыслава — з’явіліся «эсэсаўцы».

 

 

У 14.00 біскуп выехаў у Сар’ю…

Бп Алег асвяціў крыж, прыгадваючы пра той цяжкі час, калі крыж быў прадметам нянавісці.

 

5Пасля гэтага кс. Бп асвяціў капліцу, алтар, крыжовы шлях, узначаліў цэлебрацыю і прамовіў казанне. Падчас прамовы бп Алег звянуў увагу на тое, што Касцёл у Беларусі пераважна «касцёл жаночы», мужчынаў няшмат прыходзіць. Таму папрасіў, каб жанчыны малітваю і пакаяннем (але не націскам) уплывалі на мужчынаў.

 

Разам з кс. Біскупам цэлебравалі а. Андрэй Жылевіч, кс. Чэслаў Курэчка, бр. Тадэуш Кавальскі.

 

67Парафія ў Сар’і была зацверджана, дзякуючы намаганням а. Томаша Юньчыка, якога парафіяне ўзгадваюць з вялікай прыемнасцю і ўдзячнасцю, ў 1992 годзе. Была надзея, што прыгожы сар’янскі касцёл, пабудаваны ў 1853 г. панам Ігнаціем Лапацінскім, будзе адданы католікам. На жаль, мары не споўніліся, таму пры дапамозе Renovabis у 2013 г. быў куплены драўляны дом і перароблены ў капліцу.

 

 

бр. Тадэуш Кавальскі

пераклад бр. Яраслаў Крыловіч

 

Глядзець рэпартаж на CATHOLIC.BY пра гэтую ж падзею

Ад 13.01.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.