У Маладечна айцец Алег Шэнда OFM Cap цэлебраваў урачыстую адпустовую святую Імшу ў парафіі св. Казіміра

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

molodeczno2-300x200У Маладечна а. Алег Шэнда OFM Cap цэлебраваў урачыстую адпустовую св. Імшу ў парафіі св. Казіміра

 

Зменлівае надвор’е серады было стракатым на атмасферныя з’явы — было і сонца, і дождж, і снег. Быццам бы гэтыя рэчы адлюстроўвалі галоўныя рысы жыцця св. Казіміра. Менавіта ў гонар вышэй пералічанага святога ў Маладзечна паступова фарміруецца парафія, якая апекаецца манахамі ордэна меньшых братоў капуцынаў. Чаму ў гонар каралевіча Казіміра? Таму, што доўгі час невялікі “горад сонца” з’яўляўся фарпостам беларуска-літоўскай дзяржавы- Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

 

molodeczno14 сакавіка  ў  будуючымся капуцынскім кляштары, а шостай гадзіне вечара адбылася ўрачыстая адпустовая святая Імша у гонар патрона парафіі— святога Казіміра, на якой прысутнічаў новы кусташ меньшых братоў капуцынаў— а. Алег Шэнда OFMСap.

 

Святую Імшу канцэлебравалі адміністратар з правамі пробашча самай буйной маладзечанскай парафіі а. Арыюш Малыска OFM Сap, былы кусташ Андрэй Жылевіч OFM Сap, кс. Рыгор Балеста (лебедзеўская парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Маладзечанскі дэканат), ксёндз-пралат і адначасова маладзечанскі дэкан Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі (парафія св. Юзафа, г. Маладзечна), aдміністратар з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае, кс. Павел Шылак.

 

molodeczno2Напачатку св.Імшы, а. Арыюш сказаў, што напярэдадні пачатку капітулу Ордэну, а. Алег Шэнда прысутнічаў на нядзельнай св.Імшы у г.Маладзечна, пробашч, які быў цэлебрантам, сказаў, што магчыма сярод прысутных братоў у прэзбіторыі знаходзіцца новы кусташ, такім чынам збылося прароцтва.

 

Падчас Літургіі Слова лектары уважліва і эмацыянальна зачыталі тэксты з кнігі Мудрасці Сіраха, з Паслання св. Апостала Паўла да Філіпянаў, кантар праспяваў строкі 15 псальма, новы кусташ прачытаў Евангелле паводле святога Яна (15, 9-17)

 

Падчас гаміліі, а.Алег аб’яднаў тэму сапраўднай Любові і мяркуемых планаў на будычыню асобы, апавядаў пра прыклад святасці каралевіча Казіміра, molodeczno3растлумачыў сапраўдную каштоўнасць Любові, а таксама пажадаў адвагі маладзечанскім вернікам, спасылаючыся на сведчанні веры хрысціянаў І ст., а таксама сучасных арабскіх пакутнікаў з Іраку і Пакістану. У гаміліі былі зроблены акцэнты на “кампрамісным” вырашэнні сямейных канфліктаў, на тым, што апякун самай буйной маладзечанскай парафіі дапамагаў бедным: “Таямніца Казіміра у тым, што яго жыццё было “поўным” і хуткім. Св.Казімір мог заўважаць бедных людзей, у нашым жыцці шмат жабракоў, якім патрэбна дапамога, павага і пашана. Сапраўдныя свечкі, якасная вытворчасць якіх было раней, гараць безперапынна і хутка згасаюць. Святы Казімір “згарэў”, але і свяціў. Святы Казімір навучыўся праз любоў да Пана Бога жыць у адносінах з людзьмі, негледзячы на тое, што пражыў толькі 26 год”.molodeczno4

 

Напрыканцы урачыстасці да вернікаў звярнуўся ксёндз- пралат Эдмунд, які пажадаў змагацца у дні Вялікага Посту з ганарлівасцю, асуджэннем іншых, удасканальвацца ў сапраўднай любові, таксама даў наказ свецкім вернікам, каб тыя памяталі, што незалежна падзелу на парафіі, яны з’яўляюцца разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій адной супольнасцю. Ксёндз-пралат пажадаў новаму кусташу “гарэць у св. Духу”, быць натхнёным і ніколі не складваць рукі падчас цяжкасцяў.molodeczno5

 

Закончылася цэлебрацыя адпустовай св. Імшы сумесным спевам гімну “Магутны Божа”. Вернікі не пакідалі кляштару, пакуль не прагучалі апошнія словы.

 

У сучасны зменлівы час св.Казімір з’яўляецца для нас прыкладам шляху да сапраўднай святасці, не гледзячы на сваё арыстакратычнае асяроддзе ён дапамагаў усім, давайце памятаць, што гэты дваццацішасцігадовы юнак не толькі “патрон” сучаснай Літвы, а таксама і Беларусі. Звяртайцеся да св.Казіміра ў цяжкасцях.

 

Святы Казімір маліся за нас!

 

Арцём Бабровіч, тэкст
брат Валеры Кунгер, фота

 

Паводле матэрыялаў catholicnews.by

Ад 06.03.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.