Канікулы з Богам 2015

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

02У Докшыцах  адбыліся «Канікулы з Богам».

 

Якім чынам можна выдатна правесці канікулы ? Дзеці парафіі Святой Тройцы ў г. Докшыцы ў адзін голас гучна даюць адказ: “З Богам” ! Мясцовыя ж сёстры Адараторкі Крыві Хрыста і браты Капуцыны стварылі ўсе ўмовы для гэтага, і ў рэшце рэшт “Канікулы з Богам 2015”, якія адбыліся з 10 па 20 чэрвеня, сабралі даволі вялікую колькасць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак: агульны спіс удзельнікаў лёгка пераваліў за 100 чалавек. Дзеці вядома ж былі ў асноўным мясцовыя, але былі таксама і госці з Віцебска, Мінска, Барысава, Бягомля, Бярозаўкі, Ваўкалаты. Акрамя братоў і сясцёр назіралі за імі і аніматары: больш дарослыя хлапцы і дзяўчаты з Докшыц, Маладзечна, Слоніма, Гродна і Мінска, якія не давалі дзецям сумаваць.

 

25“Жывеш толькі раз – жыві як Святы !”, — менавіта такі дэвіз паставіла сабе ўся супольнасць “Канікул”. Агульная тэма дзіцячых рэкалекцый — тэма Святасці — даволі цікавая як для дзяцей, так і для дарослых. Жыць жа дзеці вучыліся па прыкладах Святых Францішка Асізскага, Антонія Падуанскага, Маці Тэрэзы, Станіслава Косткі, Марыі дэ Маціяс, Яна Боска, Дамініка Савіё і дзяцей з Фацімы, пра якія ў сваіх Канферэнцыях распавядалі а. Віталь Юркевіч OFMCap, cястра Надзея і аніматары, сярод якіх быў і я. Лічу, што мы выдатана справіліся з вызначанай нам ганаровай працай. Пасля 6 групак, на якія дзеці былі ў першы дзень падзелены, выбралі сабе па аднаму Святому ў якасці апекуна. 23У апошні ж дзень дзеці сваімі групкамі ўдзельнічалі ў цікавай гульне, якую прыгатавалі для іх дарослыя: 6 святых павінны прывесці кожную групку да скарбу з падарункамі, што было і цікава дзецям, і яшчэ раз прымусіла іх прыпомніць жыццё кожнага Святога, каб той дапамог ім у іх шляху да падарункаў.

 

Апроч усяго іншага дзеці мелі яшчэ і выезд у г. Нарач і Мядзел на возера Белае, якое спадабалася кожнаму.

 

Трэба яшчэ зазначыць, што гэтыя “Канікулы” былі ўнікальнымі ці можа пераломнымі ў нейкім сэнсе, бо вельмі шмат якіх ідэй былі проста наватарскімі, і было невядома, як усё пойдзе на справе. Аднак, усё было вельмi i вельмi добра.

 

Спадзяюся, што і ў наступным годзе ўсё пройдзе на гэткім жа высокім узроўні. І няхай Божа нам дапаможа!

 

Докшыцы, Уладзіслаў Труханаў

ФОТАРЭПАРТАЖ

ФОТА

Ад 20.06.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.