Рэпартаж пасля пілігрымкі Маладзечна-Будслаў

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

20Рэпартаж пасля пілігрымкі Маладзечна-Будслаў

 

“З Маладзечна мы ідзём да Будслаўскай Маці”, — менавіта з такім спевам вырушыла ўжо ў 24 раз пілігрымка з Маладзечна да Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе яна сабрала больш за 370 пілігрымаў і стала самай вялікай групай у Беларусі. За гэтыя 4 дні шляху ўсе пілігрымы сталі адной вялікай сям’ёй, у якой панавала любоў адзін да аднаго, узаемная падтрымка і радасць! У дарозе паспелі ўсё: і паспяваць, і памаліцца, і патанчыць, і пажартаваць. Нездарма пілігрымку Маладзечна-Будслаў называюць адной з самых вясёлых і, канешне, самай Францішканскай, бо разам з пілігрымамі ішло больш за дзесяць братоў-капуцынаў. Браты праводзілі канферэнцыі ў шляху, цэлебравалі Святую Імшу, да кожнага з іх можна было звярнуцца з пытаннямі або просто пагутарыць на розныя тэмы. У гэтым годзе разам з пілігрымамі першы раз крочыў кусташ Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў айцец Алег Шэнда. Яго, як і ўсіх тых, хто ішоў у пілігрымцы ўпершыню, не абмінуў рытуал прыняцця ў пілігрымы. Адметным таксама было і тое, што разам з пілігрымамі ўвайшоў у Будслаў новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, які разам з моладзю гучным спевам праслаўляў Бога і Панну Марыю.

 

На самой справе, вельмі цяжка апісваць словамі ўсё тое, што перажыў за гэтыя дні. Калі людзі аб’ядноўваюцца і крочуць разам з адной мэтай – пакланіцца найлепшай у свеце Матулі, Якая заўсёды чакае, Якая гатова кожнага прытуліць да сябе і выслухаць яго малітвы – гэта нешта неверагоднае! Я ўпэўнена, что чалавек, які хаця б раз прашоў гэтым шляхам, будзе хацець крочыць ім зноў і зноў. Зараз жа застаецца толькі маліцца і чакаць на гэтую радасную сустрэчу ў наступным годзе!

Наталля Рудзік, Докшыцы

 

 

Ад 08.07.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.