Падчас урачыстай святой Імшы 25 ліпеня 2015 года а 12.00 у капуцынскім касцёле ў Маладзечне на рукі бр. Алега Шэнды, Кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, двое братоў склалі вечныя манаскія шлюбы. Былі гэта браты: Ігар Колзун і Максім Варанюк. Падчас урачыстасці пры шматлікай колькасці сабраных вернікаў, браты абяцалі перад Богам да канца жыцця трываць у манаскай паслухмянасці, чыстасці і без уласнасці. На ўрачыстасці быў прысутны сябар беларускіх капуцынаў Яго Эксцэленцыя біскуп Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі, а таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі.
Уся падзея адбылася ва ўрачыстай і сямейнай атмасферы. Пасля літургічнай яе часткі, усе перанесліся да прыкляштарнага панадворка, каб паабедаць і супольна парадавацца з нагоды новых вячыстых законнікаў.
Даручаем іх вашым малітвам.
Супакой і Дабро!
бр. Сэбастыян Пясэк
Пераклад з польскай мовы паводле матэрыялаў сайта klerykatijuniorat.pl