“Аазіс жыцця” прайшоў у Докшыцах

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |
17“Аазіс жыцця” прайшоў у Докшыцах

Ніводныя канікулы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Віцебская дыяцэзія) не праходзяць без моладзевых і дзіцячых спатканняў. Штогод у Докшыцы наведваюцца аніматары і ўдзельнікі з Маладзечна, Слоніма, Наваполацка, Гродна, Докшыц і Докшыцкага раёна. На гэты раз нас было каля 60 чалавек. Правёў гэтыя рэкалекцыі з 29 ліпеня па 6 жніўня бр. Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста з гэтай парафіі.

 

Удзельнікі разважалі над тэмай біблійнай гісторыі збаўлення. Дапамогай для моладзі сталі канферэнцыі , якія распавядалі пра тое, як насычацца Святым Духам у сваім жыцці, пра сакрамэнт Споведзі, пакліканне і пра ўсе таямніцы Святой Імшы.

 

Усім вядома таксама, што на гэтых рэкалекцыях можна не толькі пазнаць сябе ў Богу, але і развіць свае таленты ў розных кірунках, знайсці сабе новых сяброў падчас вясёлых гульняў, танцаў і тэматычных вечароў.

 

Алеж галоўная мэта гэтых рэкалекцый – наблізіцца да Пана Бога, умацавацца ў Святым Духу, і, што не мала важна, захаваць усё тое, што мы атрымалі ў свае сэрцы ў штодзённым жыцці. Бог кожны дзень робіць цуды. І гэтыя рэкалекцыі сталі духоўным набыткам таксама для ўжо дарослых аніматараў. Бог — усемагутны, і толькі варта адкрыць сэрца для Яго і Ён у момант можа змяніць наша жыццё на 180 градусаў. Менавіта для гэтага ў докшыцкай парафіі праводзяцца рэкалекцыі, дзе моладзь збіраецца, каб знайсці Бога.

 

Вераніка Далжук, г. Докшыцы

 

Ад 07.08.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.