Верхнядзвінская парафія прывітала новага пробашча і адзначыла парафіяльнае свята

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

6 верасня 2015 г. парафія ў Верхнядзвінску была перададзена пад апеку дыяцэзіяльнага духавенства

 

Біскуп Алег Буткевіч і новы пробашч Верхнядзвінскага касцёла Аляксандр Грыцкевіч з вернікамі.

Біскуп Алег Буткевіч і новы пробашч Верхнядзвінскага касцёла Аляксандр Грыцкевіч з вернікамі.

У мінулую нядзелю (6 верасня 2015 г.) ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося парафіяльнае свята, удзел у якім прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

 

Адзначаецца свята ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якога названа святыня. Гэта час збору ўраджаю, яркіх восеньскіх фарбаў, таму касцёл сустракае ўрачыстасць у прыгожым акружэнні кветак і з караваямі для гасцей. А разам з ураджаем зямлі тут гавораць аб жніве на духоўнай ніве. Сёлета вынікам яго надавалася асобае значэнне – касцёл развітваўся з манаскім ордэнам капуцынаў, які на працягу амаль трыццаці гадоў вёў плённую працу па адраджэнні веры на нашай зямлі. Вернікі шчыра падзякавалі братам-капуцынам за плённую дзейнасць і прывіталі новага святара парафіі Аляксандра Грыцкевіча, якога прадставіў біскуп.

 

Н. Кісялевіч павіншавала ксяндза Аляксандра з пачаткам службы ў раёне і ўручыла буклет аб Верхнядзвінскім краі

Н. Кісялевіч павіншавала ксяндза Аляксандра з пачаткам службы ў раёне і ўручыла буклет аб Верхнядзвінскім краі

Удзел ва ўрачыстасцях прынялі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.Г.Кісялевіч і галоўны спецыяліст аддзела Н.Ф.Мароз.

 

Моладзь прадставіла сцэнку і канцэрт, гасцей частавалі гарбатай і прысмакамі са збожжа новага ўраджаю.

 

Паводле газеты «Дзвінская праўда» і сайта catholicnews.by

Ад 07.09.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.