Мінская супольнасць Братоў Капуцынаў запрашае на ўрачыстасць асвячэння краевугольнага каменя (абноўлена)

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |
2015-09-15-project-preМінская супольнасць Братоў Капуцынаў запрашае на ўрачыстасць асвячэння краевугольнага каменя (абноўлена)

 

Мінская супольнасць ордэна Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на ўрачыстасць асвячэння краевугольнага каменя пад будаўніцтва касцёла ў парафіі Св. Францішка ва Уруччы.

 

Урачыстасць адбудзецца 17 верасня ў 17.00 на пляцоўцы будовы касцёла святога Францішка, што каля вёскі Копішча. Пасля святой Імшы арганізатары свята падрыхтавалі пачастунак для гасцей, каву капучына ад братоў капуцынаў, забаўляльную праграму.

 

Тэлефоны для даведак:

+375 29 742-20-40 (Юлія Галіноўская)

+375 29 746-13-23 (Зміцер Галіноўскі)

+375 29 396-20-86 (Яніна Дуднік)

+375 44 738-74-56 (Яніна Гамановіч)

 

Мапа-Google

 

2015-09-15-projectПарафія святога Францішка была створана ў 1992 годзе, але межы парафіі мяняліся. Сёння парафія знаходзіцца ў мікрараёне Уручча і яе межы ўтвараюць мінская колавая дарога і праспект Незалежнасці. Парафія святога Францішка ўключае вуліцы Гінтаўта, Астрашыцкая, Гарадзецкая, Ложынская, Уручская, Шафарнянская, а таксама вёскі Копішча і Валяр’янава. Адной з вялікіх цяжкасцяў у развіцці парафіі з’яўляецца адсутнасць уласнага касцёла. Зараз нядзельныя Імшы ў парафіі святога Францішка цэлебруюцца ў святыні парафіі Святой Тройцы на Залатой Горцы. У 2014 годзе былі завершаны працы, звязаныя з выкананнем і зацвярджэннем праекту, выдзяленнем тэрыторыі і на прыканцы году распачата будова. Зараз ужо скончаны падмурак будучага касцёлу і кляштару братоў капуцынаў.

 

Паводле catholic.by

Ад 15.09.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.