Молімся Літургіяй Гадзінаў для асвячэння нашага дня

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |
Молімся Літургіяй Гадзінаў для асвячэння нашага дня
kapuc

 

Песню хвалы, якая вечна спяваецца ў нябесных сядзібах і якую прынёс у гэтае зямное выгнанне Езус Хрыстус, з вернасцю ўзносіць Касцёл, надаючы ёй цудоўныя формы

Бл. Павел VI, Рымскі Папа

pio

 

 

Пан наш Езус Хрыстус пакінуў нам загад несупыннай малітвы (пар. Лк 36, 1), а св. Апостал Павел, калі прыгадвае нам пра гэтую ж неабходнасць заўсёды маліцца, то злучае яе з прабываннем у сапраўднай радасці ў Пану (пар. 1 Тэс 5, 17).

 

 

mTeresaЯк нам зразумець гэтыя словы, якія могуць камусьці здавацца невыканальнымі сярод шматлікіх штодзённых абавязкаў і хуткага тэмпу сучаснага жыцця? Як знайсці адпаведны спосаб, каб прымяніць іх, менавіта, да свайго асабістага стану і жыццёвай сітуацыі?

 

 

 

SAMSUNGТрадыцыя хрысціянскай малітвы ёсць вельмі багатая і Касцёл прапануе вернікам вызначаныя рытмы, каб падтрымліваць пастаянную малітву. Пры гэтым ведаем, што крыніцай і вяршыняй усяго хрысціянскага жыцця і малітвы з’яўляецца ахвяра і малітва св. Імшы. Аднак, з даўніх часоў у Касцёле існавала афіцыйная малітва Народу Божага, Божы Афіцый, якая ўзносілася ў вызначаныя гадзіны. Яна была важным дапаўненнем, пры дапамозе якога таямніца эўхарыстычнай Ахвяры распасціралася і пашыралася на гадзіны жыцця чалавека, асвячала і перамяняла час кожнага дня. Гэта — ЛІТУРГІЯ ГАДЗІНАЎ.

 

 

 

swiec2Хрысціянская малітва, па сваёй сутнасці, з’яўляецца малітвай усяго чалавецтва, якое Хрыстус яднае з сабою, а малітва Касцёла — гэта малітва Хрыста і Яго Містычнага цела. Таму падчас выканання малітвы Літургіі Гадзінаў мы распазнаем нашы галасы ў Хрысце, а Ягоны голас — у нас. Пры гэтым, тэксты Афіцыя такім чынам падабраныя і маюць такую структуру, што здольныя абудзіць ува ўсіх верніках прагненне далучыцца да Божай хвалы, якая гучыць у Касцёле нашага часу і да хвалы, якую спяваюць у небе святыя і анёлы. Пры гэтым практыка малітвы Літургіяй Гадзінаў выхоўвае салодкую і жывую любоў да Святога Пісання, якое з’яўляецца сапраўднай крыніцай усякай хрысціянскай малітвы і праўдзівай духоўнай спажывай. Праз гэта мы вучымся няспыннаму swiec3ўшанаванню гісторыі збаўлення і дзейснаму абвяшчэнню таго, што яна працягваецца ў жыцці сучасных людзей.

 

Выкананне малітвы Літургіі Гадзнаў узвышае і ўдасканальвае таксама асабістае жыццё кожнага верніка, і ўмацоўвае сувязь паміж малітвай Касцёла і малітвай асабістай. Плёнам гэтага з’явіцца тое, што ў нашам штодзённым вандраванні сувязі паміж літургіяй і хрысціянскім жыццём будуць праяўляцца больш відавочна, што кожная гадзіна дня і ночы станецца сваеасаблівай літургіяй, каб у духу любові аддаваць сябе на служэнне Богу і людзям. Літургія Гадзінаў найбольш выразна і дзейсна пацвярджае найвышэйшую хрысціянскую праўду аб магчымасці далучыца нам да дзеяння Хрыста, які праз жыццё сярод нас і праз сваю ахвяру асвяціў жыццё ўсіх людзей.

 swiec

З гэтай прычыны да таго, каб маліцца Літургіяй Гадзінай Касцёл выразна заахвочвае усіх вернікаў, а не толькі святароў і тых, хто склаў манаскія абяцанні. Выбраныя часткі Божага Афіцыя могуць цэлебраваць сходы свецкіх вернікаў, якія збіраюцца з малітоўнай ці апостальскай, ці іншай нагоды. Таксама выпадае, каб сям’я як хатні Касцёл, узносячы да Бога супольныя малітвы, пры магчымасці чытала пэўныя часткі Літургіі Гадзінаў і, дзякуючы гэтаму, яшчэ больш злучалася з Паўсюдным Касцёлам. Вялікую духовую карысць кожнаму верніку прынесе і індывідуальная цэлебрацыя Божага Афіцыя. Варта адзначыць, што і пры індывідуальнай рэцытацыі Літургіі Гадзінаў яна не страчвае свайго публічнага характару і плённасці як малітвы Народа Божага.

 

У апошнія гады ў Касцёле ў Беларусі Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў быў здзейснены пераклад на беларускую мову большасці кніг Літургіі Гадзінаў, якія выдаюцца дзякуючы падтрымцы Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

brew2Набыць выдадзеныя томы Афіцыя можна ў каталіцкіх кнігарнях, а таксама праз каардынатара распаўсюджання дадзеных кніг у дыяцэзіях Беларусі бр. Андрэя Жылевіча OFM Cap.

 

Заказ можна скласці па тэлефоне: +375 29 616 93 53; або праз e-mail: minsk.cap@gmail.com

Ад 27.11.2015. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.