У Мінскай супольнасці Францішканскага Ордэна Свецкіх адбылося прыняцце новых членаў у навіцыят і складанне абяцанняў

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

SAMSUNG6 лютага мінскую супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх (ІІІ Ордэна) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.

 

У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас каторай пяць новых членаў былі прынятыя ў навіцыят, дзве сястры склалі першыя абяцанні евангелічнага жыцця і адна сястра аднавіла свае часовыя абяцанні.

 

Падчас гаміліі святой Імшы а. Арыюш Малыска OFM Cap, пробашч парафіі Св. Францішка, наблізіў удзельнікаў цэлебрацыі да глыбейшага зразумення сэнсу манаскага жыцця, а таксама аб ролі адпаведнага ўдзелу свецкіх вернікаў у элементах гэтага жыцця.

 

Пасля заканчэння св. Імшы ў братэрскай атмасферы адбылася сустрэча мінскіх свецкіх францішканаў з Нацыянальнай настаяцельніцай Ордэна с. Марыяй Эталь.

 

Бр. Яраслаў Крыловіч OFM Cap

 

Ад 08.02.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.