Бр. Арыюш Малыска OFM Cap правёў рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |
01Бр. Арыюш Малыска OFM Cap правёў рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

 

З 16 па 18 лютага прайшлі вялікапостныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”. У гэтым годзе ўдзельнікаў ветліва прымаў цэнтр св. Лукі пры Мінска-Магілёўскім “Карытас”. “Толькі Любоў годная веры”- менавіта пад такім дэвізам праходзілі рэкалекцыі, якія прамаўляў айцец Арыюш Малыска OFMCap.

 

З розных куткоў Беларусі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры, каб разам, у духу еднасці і пакоры перажыць час Вялікага Посту. Такія духоўныя практыкаванні сталі ўжо добрай традыцыяй у жыцці “Карытас” у Беларусі.

 

03“Міласэрнасць — гэта Любоў ва ўчынках, а ўчынкі павінны быць адлюстраваннем Таго, у Каго верым”, — падкрэсліў айцец Арыюш падчас канферэнцыі. У канферэнцыях закраналіся такія тэмы, як вера, дабро і зло, асабістае духоўнае жыццё. Шмат увагі айцец-рэкалекцыяніст звяртаў таксама і на неабходнасць прымаць удзел у парафіяльных супольнасцях.

 

Як азначыў айцец Арыюш, “святая Імша — гэта момант, калі Неба сутыкаецца з зямлёй”, таму цэнтрам кожнага рэкалекцыйнага дня была святая Эўхарыстыя, якая збірае і яднае вакол сябе.

 

07Падчас рэкалекцый было дастаткова часу для асабістай малітвы, разважанняў, чытання духоўнай літаратуры і духоўных размоў са святарамі.

Асаблівым момантам рэкалекцый стала Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, укленчыўшы перад якім, кожны з прысутных у ціхай малітве давяраў Богу сваю працу, супрацоўнікаў і ахвярадаўцаў.

 

“Любіць так, як любіць Бог”- гэтага на далейшую працу пажадаў прысутным айцец Арыюш Малыска OFMCap.
 
04
 
 
 

Паводле матэрыялаў caritas.by і catholic.by

Ад 19.02.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.