
Беларуская Кустодыя Капуцынаў ахінае душпастырскай апекай беларусаў у Вільні19 лютага 2016 года была падпісана дамова паміж Кусташам бр. Алегам Шэнда і арцыбіскупам віленскім Гінтарасам Грушасам, згодна з якой ад 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай Кустодыі распачынаюць душпастырскую паслугу ў парафіі св. Барталамея ў Вільні.
Сёння Вільня налічвае больш 20 парафій у большасці з якіх паралельна ўжываецца польская і літоўская мовы. Біскуп віленскі жадае каб капуцыны заняліся пастырствам менавіта сярод беларусаў.
Адрас парафіі:
Касцёл Святога Барталамея
вуліца Ужупё, 17a, Вільнюс
Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčia
Užupio g. 17a, Vilnius
