
Душпастырская візітацыя ў парафіі св. Францішка ў Мінску
6 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў вернікаў і святароў парафіі св. Францішка Асізскага ў Мінску.
Паколькі парафія яшчэ не мае ўласнай святыні, вернікі на чале з душпастырамі — айцамі капуцынамі — збіраюцца на набажэнствы ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы.
Душпастырскія візітацыі служаць для таго, каб біскуп бліжэй мог пазнаёміцца з духоўным жыццём і працай, якая вядзецца ў парафіі, быць бліжэй да вернікаў і дапамагаць у вырашэнні спрэчных пытанняў і праблем, якія могуць узнікаць.
(паводле матэрыялаў catholic.by)
