Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |
1
Момант урачыстасці. Першы злева дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс

Момант урачыстасці. Першы злева дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс

Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе

13 сакавіка ў касцёле св. Барталамея ў Вільнюсе прайшла святая Імша на беларускай мове, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Вільнюскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс.

 

Як адзначыў іерарх, з гэтага часу набажэнствы ў касцёле св. Барталамея будуць адбывацца толькі на беларускай мове.

 

Паводле слоў біскупа, у Вільнюсе ёсць касцёлы, дзе набажэнствы адбываюцца толькі на адной мове (польскай, літоўскай, украінскай), і цалкам лагічна будзе тое, што і беларусы буць мець у сталіцы Літвы «свой» касцёл.

 

 

Віншаванне біскупа Арунаса

Віншаванне біскупа Арунаса

Сястра Алена OSF віншуе брата Арыюша OFM Cap

Сястра Алена OSF віншуе брата Арыюша OFM Cap

Цешыць вялікая прыхільнасць літоўскіх каталіцкіх іерархаў да беларусаў. Каля года назад, 27 лютага 2015 года, прадстаўнікі беларускай грамады мелі аўдыенцыю ў біскупа Арунаса, дзе ён паабяцаў, што не толькі дапаможа ў вырашэнні праблемы беларусам мець набажэнствы на роднай мове, але і паспрыяе разам з Я.Э. арцыбіскупам Гінтарасам Грушасам таму, каб касцёл св. Балтрамея быў цалкам беларускім. Сёння гэтыя абяцанні выкананыя.

 

Беларусы Вільні рыхтуюцца прывітаць новага душпастыра

Беларусы Вільні рыхтуюцца прывітаць новага душпастыра

Душпастырам для беларускіх католікаў з Вільнюса і ваколіц прызначаны а. Арыюш Малыска OFM Cap. Такім чынам, капуцыны Беларускай кустодыі распачалі працу ў літоўскай сталіцы.

 

Набажэнствы на беларускай мове будуць адбывацца штодзённа а 18.00 вечара. У нядзелю будзе дзве Імшы на беларускай мове а 10.00 і 12.00.

 

Паводле Аляксандра Адамковіча, westki.info

і партала catholic.by

 

 

 

Брат Арыюш OFM Cap прамаўляе казанне

Брат Арыюш OFM Cap прамаўляе казанне

 

 

 
 

 

 

 
 

 

 

7

Ад 15.03.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.