Пры падтрымцы Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі выдадзены трэці том «Літургіі гадзінаў»

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

1Пры падтрымцы Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі выдадзены трэці том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове, які ахоплівае «Звычайны перыяд. I – XVII тыдзень». Быў ён перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 116/P/14) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, як студыйнае выданне.

 

Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе. Раней былі выдадзены першы і другі том «Літургіі гадзінаў».

 

20 красавіка 2016 г., падчас візіту ў Ватыкан, aрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў у дар Святому Айцу першы экземпляр трэцяга томa «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.

 

Каардынатарам распаўсюджвання выдадзеных тамоў «Літургіі гадзінаў» у дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны.

 

Замову на атрыманне кніг можна скласці праз e-mail:       minsk.cap@gmail.com

 

2

 

 

 

 

 

 

 

 

3

Даведка
«Літургія гадзінаў» (лац. Liturgia Horarum) – літургічная кніга, у якой сабраныя прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі штодзённай малітвы Божага народу, гэта значыць Касцёла, якая складаецца з наступных частак: Гадзіны чытанняў, Ютрані, Малітвы на працягу дня, Нешпараў і Малітвы на заканчэнне дня – Камплеты. Для кожнай з гэтых частак, якія адбываюцца ў акрэсленыя гадзіны, падаюцца адпаведныя тэксты: гімны, антыфоны, псальмы, біблійныя і агіяграфічныя чытанні. Традыцыйная назва гэтай кнігі – «Брэвіярый» (лац. Breviarium).

 

У Каталіцкім Касцёле для цэлебрацыі Літургіі гадзінаў актуальна выкарыстоўваецца чатырохтомнік, які мае наступны падзел:

 

І том – «Перыяд Адвэнту. Перыяд Нараджэння Пана»

ІІ том – «Перыяд Вялікага посту. Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд»

ІІІ том – «Звычайны перыяд. І — XVII тыдзень»

ІV том – «Звычайны перыяд. XVIІI — XXXIV тыдзень»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ад 30.04.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.