Чарговае пасяджэнне канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |
00Чарговае пасяджэнне канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

У капуцынскім кляштары Харвацкага горада Дуброўнік ад 30 траўня да 3 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне Канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы (лац. Conferentia Europae Centro-Orientalis Capuccinorum — СЕСОС).

 

Мэтай дадзенага аб’яднання з’яўляецца каардынаванне дзейнасці братоў капуцынаў у рэгіёне, абмен вопытам і выпрацоўка прапаноў арганізавання жыцця братоў для ўсяго Ордэна. Канферэнцыя аб’ядноўвае капуцынаў Балгарыі, Літвы, Латвіі, Швецыі, Харваціі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Албаніі, Ісландыі, Украіны, Расіі, Швецыі, паўнапраўным членам СЕСОС з’яўляецца Беларуская Кустодыя Ордэна Капуцынаў.

 

Падчас працы канферэнцыі сярод іншых брат Алег Шэнда OFMCap прадставіў асаблівасці і перспектывы развіцця нашай супольнасці на беларускай зямлі. Плануючы далейшую працу, канферэнцыя падтрымала ініцыятыву — адно з чарговых пасяджэнняў 2017 года арганізаваць у Мінску.

Ад 03.06.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.