Браты капуцыны запрашаюць пачаставацца капучына ў Будславе

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

1У чарговы раз на сёлетніх урачыстасцях у Будславе браты капуцыны з адкрытым сэрцам чакаюць кожнага, каб пачаставаць кавай, падзяліцца Божым словам ці проста паразмаўляць. Іх знакамітая палатка «У капуцына» будзе размешчана насупраць базылікі (крыху правей) на тэрыторыі парка.

 

2Капуцынская традыцыя гатавання кавы бярэ свой пачатак з XVII ст. калі аб’яднаныя еўрапейскія войскі перамаглі туркаў і вызвалілі Еўропу ад захопу Асманскай імперыі. Пакідаючы месца змагання пасля знакамітай Венскай бітвы, туркі пакінулі пасля сябе акрамя ўсяго іншага і мяшкі з кавай. Моцны і гаркаваты смак кавы не спадабаўся жыхарам Вены, таму каву пачалі разбаўляць малаком. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што першымі заправілі каву малаком браты капуцыны, таму такі від кавы сталі называць капучына. Іншая інфармацыйная крыніца сцвярджае, што каву з малаком стварылі аўстрыйскія падданыя, якія віталі сваіх пераможцаў гэтым напоем, а назву далі ў гонар манаха капуцына Марка з Авіяна, які самааддана падтрымліваў войскі падчас змагання.

 
Кава «Marco d’Aviano» з’яўляецца сумессю ўручную смажаных, араматызаваных, салодкіх арабік з Бразіліі і Цэнтральнай Амерыкі (Калумбія, Гватэмала, Коста-Рыка) з 40-працэнтным дадаткам выбранага мытага зерня робусты, галоўным чынам афрыканскай (Танзанія), але таксама індыйскай і інданэзійскай (Ява). Дадатак робусты гарантуе багатую і трывалую пенку.

 

3У палатцы «У капуцына» можна будзе знайсці друкаваныя выданні, створаныя пры падтрымцы Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Гэта І, ІІ і ІІІ тамы Літургіі Гадзінаў (Брэвіярыя) на беларускай мове. Літургія Гадзінаў — літургічная кніга, у якой сабраны прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі штодзённай малітвы Божага народу. Таксама капуцыны прапаноўваюць выданні шэрагу папскіх дакументаў, літургічных кніг.

 
Мануфактура капуцынаў прапаноўвае шырокі асартымент вырабаў майстэрні па пашыве літургічнага адзення і прыстасаванняў да літургіі «Sacris Vestibus»: арнаты, капы, стулы з вышыўкай або дадатковым аздабленнем, 4альбы: для прэзбітэраў, для лектараў, для Першай Камуніі; комжы: для прэзбітэраў, для міністрантаў,
абрусы для алтара і літургічная бялізна, сутаны, хабіты, балдахіны, харугвы, вышываныя абразы, тэкстыльнае аздабленне для святыні на любую ўрачыстасць, адзенне для хрысціянскіх супольнасцяў (касцюмы для парафіяльных хораў, тэатральных пастановак, пілігрымак і інш.).

 

Кожны дзень браты капуцыны будуюць моцны мур веры і праўды ў сэрцы людзей, прамаўляюць Божае слова, ствараюць магутныя святыні для паратунку душ вернікаў. 5Галоўнай рысай капуцынскай існасці з’яўляецца наследванне Хрыста беднага і ўбогага, на ўзор святога Францішка з Асізі, які раздаў багацце бедным і ахвяраваў сваё жыццё Богу і бліжнім. Так і капуцыны дзеляцца ў Будславе шчырым сэрцам і любоўю да людзей, нічога не патрабуючы ўзамен.

 

Паводле catholic.by

Ад 30.06.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.