Шматтамовая публікацыя “Дзеі парафій і каталіцкіх кляштараў ў Беларусі”

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

1У выдаўніцтве SPES (Польшча, г. Ломжа) пабачыў свет фундаментальны плён даследніцкай працы брата Яна Фібка, капуцына, шматгадовага пастыра ў Беларусі. Дадзеная публікацыя з назвай “Дзеі парафій і каталіцкіх кляштараў ў Беларусі” падрыхтавана ў дзесяці тамах. Друкам выйшлі два першыя з іх, прысвечаныя гісторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Без перабольшвання праца з’яўляецца фундаментальнай крыніцай гістарычнай інфармацыі пра каталіцкія парафіі і святыні цягам апошніх, увага, шасцісот дваццаці гадоў. Сапраўды ўражвае абшар і глыбіня сабранай інфармацыі. На думку аўтара, праца не з’яўляецца навуковым даследаваннем а “прыватным” зборам матэр’ялаў і дарам сэрца для тых, хто цягам дзесяцігоддзяў быў пазбаўлены доступу да гісторыі ўласных каранёў. Публікацыя выдадзеная на польскай мове. Руплівасць і сумленнасць укладзеную братам Янам Фібкам у паўставанне гэтай пазіцыі сапраўды не магчыма пераацаніць.

2

Ад 29.08.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.