8 верасня 2016 года ў санктуарыі бл. Ганарата Казьмінскага ў Новым Месце на Піліцы (Польша) пяцёра маладых братоў капуцынаў склалі свае першыя манаскія шлюбы пасля году навіцыяту. Сярод іх — бр. Вадзім Войцік, які паходзіць з Мінска і належыць да Беларускай Кустодыі Ордэна.
Чацвёра братоў склалі першыя манаскія шлюбы на рукі Міністра Правінцыяльнага Варшаўскай правінцыі, а бр. Вадзім Войцік — на рукі свайго Кусташа бр. Алега Шэнды.
З выкарыстаннем матэр’ялаў інтэрнет-партала kapucyni.pl