Юбілей 25-годдзя манаскага жыцця бр. Анатоля Ярошка

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

12Падобна, як і першыя манаская шлюбы 25 гадоў таму, гэтая ўрачыстасць адбылася ў свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў санктуарыі бл. Ганарата Казьмінскага ў Новым Месце на Піліцы (Польша) 8 верасня 2016 года.

 

Дванаццаць братоў з розных краінаў — Польшы, Славакіі, Беларусі, Латвіі — з’ехаліся, каб разам дзякаваць Богу за дар паклікання і пражытыя ў Ордэне гады.

 

Сярод іх — бр. Анатоль Ярошка з Беларускай Кустодыі, які паходзіць з Беларусі (г. Іўе) і цяпер выконвае паслугу пробашча ў маладзечанскім кляштары капуцынаў.

 

Таксама сярод зграмадзіўшыхся «аднакурснікаў» быў бр. Анджэй Кравчык, які шмат гадоў прысвяціў працы ў Беларусі ў слонімскім кляштары, а цяпер жыве і дзейнічае ў Польшчы.

 

Дзякуем Богу за дар нашых братоў!

 

З выкарыстаннем матэр’ялаў інтэрнет-партала kapucyni.pl

Ад 12.09.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.