Выйшла адгартацыя «Amoris Laetitia» па-беларуску

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2016-09-15-adgПры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў выйшла паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка «Радасць любові» ў перакладзе на беларускую мову.

 

Дакумент змяшчае вынікі працы апошніх двух Сінодаў на тэму сям’і, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і перадоленні цяжкасцяў.

 

Пераклад адгартацыі на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Адгартацыя выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

 

Замову на атрыманне кніг можна, між іншым, скласці праз e-mail:   minsk.cap@gmail.com

 

З выкарыстаннем матэр’ялаў інтэрнет-партала  catholic.by

2016-09-15-adg1

Ад 16.09.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.