АНОНС! Мінская супольнасць Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на парафіяльную ўрачыстасць

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

1Мінская супольнасць Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на парафіяльную ўрачыстасць Св. Францішка ва Уруччы.

Урачыстасць адбудзецца 2 кастрычніка ў 12.00 на пляцоўцы будовы касцёла святога Францішка, што каля вёскі Копішча. Пасля святой Імшы арганізатары свята падрыхтавалі пачастунак для гасцей, і, забаўляльную праграму.

 

 

загруженоБУЛЬБА Ў ГОД МІЛАСЭРНАСЦІ

 
У гэтым годзе пасля святой Імшы браты падрыхтавалі падарункі. Кожны з гасцей сёлятняга фэсту, зможа бясплатна атрымаць бульбу . Яе вырасцілі самі браты для жыхароў сталіцы.

 

 

 

Ад 23.09.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.