
Выдадзена літургічная кніга «Парадак пакаяння» («Ordo Paenitentiae») у перакладзе на беларускую мову.
Пераклад быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (prot. 183/09/L).
Выданне чарговай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.
Каардынатарам распаўсюджвання ў дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны. Замову на атрыманне кніг можна скласці праз e-mail: minsk.cap@gmail.com
Паводле матэрыялаў інтэрнет-партала catholic.by
