Сустрэча братоў капуцынаў з Беларусі, якія знаходзяцца на пачатковай фармацыі

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

13З 26 па 28 снежня 2016 г. ў Вільні ўпершыню адбылася сустрэча братоў капуцынаў з Беларусі, якія знаходзяцца на пачатковай фармацыі ў Польшчы ды ў Італіі. Былі прысутныя таксама старэйшыя браты, адказныя за выхаванне ў Кустодыі.
 
Гэта спатканне мела братэрскі характар і перад усім было магчымасцю пабыць разам, падзяліцца вопытам і верай, а таксама бліжэй пазнаць адзін аднаго. На працягу трох дзён браты ўдзельнічалі ў супольнай Эўхарыстыі і Літургіі Гадзінаў, размаўлялі, спатыкаліся разам на пасілках і каве, перажывалі святочную радасць падчас рэкрэацыі. Важным пунктам сустрэчы былі канферэнцыі, падрыхтаваныя бр. Арыюшам Малыскам, ў якіх святар звярнуў увагу на тоеснасць капуцынскага жыцця. Браты мелі час на дыскусію, а таксама працавалі ў групах, дзелячыся ўласнымі перажываннямі і вопытам жыцця ў Ордэне. На заканчэнне сустрэчы было запланавана наведванне Вострай Брамы і Санктуарыя Міласэрнасці.
 
Падчас падсумавання ўсе браты пазітыўна выказаліся наконт гэтай сустрэчы, падзяліўшыся добрымі ўражаннямі і задаволенасцю ўдзелам у першай такога кшталту сустрэчы. Напрыканцы бр. Алег Шэнда, кіраўнік Кустодыі, адзначыў, што варта гэтую ініцыятыву працягнуць і ладзіць сустрэчы братоў пачатковай фармацыі прынамсі двойчы ў год.
 

Бр. Вадзім Войцік OFM Cap, 1-шы год постнавіцыяту

 

 

Ад 30.12.2016. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.