
2 лютага мінскую супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх (ІІІ Ордэна) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.
У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас каторай трое новых членаў былі прынятыя ў пастулат, трое — у навіцыят, чацвёра склалі першыя абяцанні евангелічнага жыцця, а тры сястры аднавілі часовыя абяцанні.
Радаснай адметнасцю сёлетных абрадаў прыняцця ў Ордэн было тое, что супольнасць значна «памаладзела». Сведчыць гэта пра тое, што Бог ніколі не перастае заклікаць мужчынаў і жанчын з сэрцамі, адкрытымі на Добрую Навіну, каб у сваім свецкім стане ўдзельнічалі ў духоўным багацці кансэкраванага жыцця, горача імнкнуліся да святасці і перамянялі гэты свет у цывілізацыю любові.
Пасля заканчэння св. Імшы ў братэрскай атмасферы адбылася сустрэча мінскіх свецкіх францішканаў з Нацыянальнай настаяцельніцай Ордэна с. Марыяй Эталь.
Бр. Яраслаў Крыловіч OFM Cap, Нацыянальны Асістэнт ФОС у Беларусі
